24 красавiка 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прага прапануе Расеі забраць помнік Коневу

15
Прага прапануе Расеі забраць помнік Коневу

Стаміліся адмываць ад фарбы?

Кіраўнік адміністрацыі раёна Прага-6, дзе размешчаны помнік савецкаму маршалу Івану Коневу, уважае за немэтазгоднае аднаўляць помнік пасля чарговага аблівання фарбай і прапануе амбасадзе Расеі забраць яго на сваю тэрыторыю.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Radio Praha.

«Відаць, што на двары жнівень. Конеў зноў чырвоны, як і кожны год», - заявіў кіраўнік адміністрацыі Ондржэй Колар. «Я думаю, што пакуль гэты помнік будзе тут стаяць, ён увесь час будзе заставацца мішэнню для нападу вандалаў», - растлумачыў ён.

«Тое, што адбываецца, адназначна паказвае, што жыхары Прагі-6 не хочуць, каб тут стаяў гэты помнік. На гэты раз мы наважылі пакінуць усё як ёсць. Маё асабістае меркаванне - надпіс, які з'явіўся на помніку, праўдзіва кажа аб тым чалавеку, які там выяўлены. Гэта дапаўняюць і інфармацыйныя таблічкі, якія мы там размясцілі. Акрамя таго, я не бачу сэнсу марнаваць грошы жыхароў Прагі-6 на тое, што яны не хочуць у сябе бачыць», - заявіў Колар.

Цяпер раённая адміністрацыя рыхтуе ліст да амбасады РФ, «у якім паклічам іх да перамоваў і паўторым нашу прапанову, зробленую яшчэ два з паловай гады таму, каб яны перанеслі помнік маршалу Коневу на тэрыторыю амбасады, гэта значыць, на тэрыторыю РФ».

«Не думаю, што хто-небудзь з чэшскіх грамадзян будзе настолькі адчайным, што стане лазіць праз паркан расейскай амбасады і абліваць маршала Конева фарбай на тэрыторыі іншай дзяржавы. Конеў дэ-факта застаўся б у Празе-6, бо амбасада РФ знаходзіцца ў гэтым раёне. Калі расейцы не пагодзяцца, мы будзем весці перамовы і з іншымі суб'ектамі - Вайскова-гістарычным інстытутам, музеем таталітарызму, які можа з'явіцца ў Празе. Думаю, помнік нядрэнна б глядзеўся ў Вайсковым музеі», - распавёў Колар.

У адказ на афіцыйны пратэст амбасады РФ Міністэрства замежных спраў Чэхіі ў сваёй заяве ўказвае, што каментаваць пастанову адміністрацыі Прагі-6 не належыць да кампетэнцыі замежнапалітычнага міністэрства.

«Мы звяртаем увагу, што помнік не з'яўляецца ваенным пахаваннем, якія падпадаюць пад дзеянне міжурадавай дамовы паміж ЧР і РФ аб узаемнай ахове ваенных магіл, і на яго не распаўсюджваецца іншая абарона ў рамках міжнароднага права. Ён знаходзіцца цалкам у валоданні органаў мясцовага самакіравання. Згодна з Канстытуцыяй чэшскай рэспублікі, дзяржава можа ўмешвацца ў дзейнасць тэрытарыяльных органаў самакіравання толькі ў выпадку парушэння закона», - гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках