18 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі тры медалі на ЧС у веславанні на байдарках і каноэ ў Вугоршчыне

1
Беларусы здабылі тры медалі на ЧС у веславанні на байдарках і каноэ ў Вугоршчыне

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка здабылі «золата».

23 жніўня беларускія спартоўцы здабылі першыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету ў веславанні на байдарках і каноэ ў вугорскім Сегедзе, піша «Прессбол».

Уладальніцамі золата на дыстанцыі 200 м на байдарцы-двойцы сталі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка, якія паказалі вынік 36,21 сек. Чэмпіёнкай планеты таксама стала Алена Ноздрава, якая перамагла ў фінальным заездзе на каноэ-адзіночцы на 500 м з вынікам 2 хв. 00,73 сек.

На гэтай жа дыстанцыі мужчынскіх байдарак-адзіночак беларус Мікіта Борыкаў здабыў сярэбраны медаль, саступіўшы толькі немцу Тому Лібшару.

Сусветнае першынство ў Сегедзе завершыцца 25 жніўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках