29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Карэліцкага раёна: пастаўленая задача «стварыць ілюзію ідэальнай аграрнай краіны»

7
Жыхары Карэліцкага раёна: пастаўленая задача «стварыць ілюзію ідэальнай аграрнай краіны»

Як у Карэлічах рыхтуюцца сустракаць Лукашэнку.

Што закарэла ў Карэлічах? Шукаць адказ на гэтае пытанне хутка будзе «вышэйшая службовая асоба», піша блогер NEXTA ў сваім тэлеграм-канале.

Ці то ім авалодала цяга да змены месцаў, ці то старэчы гемарой не дазваляе доўга сядзець у крэсле, але ён, гэты самы твар з вусамі, зноў збіраецца ў дарогу.

А ў Карэлічах - рыхтуюцца сустракаць. З усім уласцівым падобным мерапрыемствам аўралам.

- Мітусімся і працуем без выходных, - пішуць жыхары Карэліцкага раёна. - Пастаўленая задача: «стварыць ілюзію ідэальнай аграрнай краіны». Менавіта ў такой фармулёўцы. Таму белім платы нягашанай вапнай, мыем кароўнікі і саміх кароў з мылам, а таксама тэрмінова лечым іх болькі. Рыхтуюць увесь раён, бо «асоба» будзе ляцець на льнозавод на гелікаптэры і можа ўбачыць лішняе.

Людзі, а вам самім не надакучыла? За 25 гадоў вусаты блазан аб'ехаў з гастролямі ўсю краіну. Ці змянілася што-небудзь? Каб не толькі на дзень паказухі?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках