20 красавiка 2024, Субота, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак у Грузіі 2019: марскі, гарналыжны, вінны турызм

8
Адпачынак у Грузіі 2019: марскі, гарналыжны, вінны турызм

Грузія добра падыходзіць для паездак выхаднога дня.

Марскі адпачынак, гарналыжны, вінны і медыцынскі турызм. Гасціннасць грузін не можа не захапляць. Іх культура здзіўляе і вабіць, а тысячагадовая гісторыя па-сапраўднаму ўражвае, паведамляе сайт fakty.com.ua.

Грузія старанна захоўвае традыцыі і актыўна развіваецца.

Яна рухаецца за турыстычнымі тэндэнцыямі. Краіна ўкладвае мільёны лары, аднаўляе цытадэлі і вучыць простых людзей, як працаваць з турыстамі.

Цытадэляў і старажытных храмаў у Грузіі нямала, таму здзівіць турыстаў цяжка. Зрэшты, гісторыю Ахалцыхскай цытадэлі наважылі аднавіць. Дзяржава і інвестары ўклалі сюды мінімум $35 млн. Паўтара года работы, і яна стала адной з самых жаданых сярод падарожнікаў.

На сямі гектарах дзве часткі: Верхняя цытадэль - гістарычная, і Ніжняя - сучасная. Ёсць гатэль, рэстарацыя, вінны склеп. Тут нават вянчаюць маладых. Калі цытадэль - сэрца Ахалцыхе, то мясцовыя жыхары - яго душа.

Традыцыі, культура, здарэнні, віно, гастраномія - турызм у Грузіі ў трэндзе. Каб яго развіваць заснавалі дзяржаўныя праграмы. У маленькіх сёлах і гарадах людзей вучаць асновам сэрвісу, ангельскай мове, бухгалтэрыі і правядзенню экскурсій. Прыцягнулі больш за 1600 грузінаў, усё бясплатна.

Дарэчы, Грузія ўнікальная сваёй архітэктурай. Краіна здолела захаваць гістарычны каларыт, пры гэтым актыўна развівае сучасную інфраструктуру.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках