28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Ёсць планеты з большай разнастайнасцю жыцця, чым Зямля

1
Навукоўцы: Ёсць планеты з большай разнастайнасцю жыцця, чым Зямля

Даследнікі змадэлявалі кліматычныя ўмовы на некалькіх экзапланетах.

Навукоўцы з Чыкагскага ўніверсітэта змадэлявалі патэнцыйныя кліматычныя ўмовы на экзапланетах, якія былі знойдзеныя ў Сусвеце, і высветлілі, што некаторыя з іх больш прыдатныя для жыцця, чым Зямля. Зрабіць гэта атрымалася з дапамогай праграмнага забеспячэння ROCKE-3D, распрацаванага Інстытутам касмічных даследаванняў ім. Годарда, паведамляе «Зеркало недели».

Даследнікі адзначаюць, што асноўным крытэрыем адбору патэнцыйна заселеных планет з'яўляецца наяўнасць у акіяне механізмаў уздыму глыбінных вод да паверхні. Мадэль цыркуляцыі акіяна дазволіла выявіць крытэрыі, найбольш важныя для развіцця біясферы на экзапланеце.

Больш высокая, чым на Зямлі, шчыльнасць атмасферы, больш нізкая хуткасць кручэння планеты і наяўнасць на ёй кантынентаў - вось што можа зрабіць экзапланету прыдатнай для пражывання. Сімуляцыя паказала, што патэнцыйна ўжо існуе шэраг такіх касмічных аб'ектаў, на якіх разнастайнасць формаў жыцця нават большая, чым на нашай планеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках