25 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктар «Белэнэргасеткапраект» атрымаў 8,5 гадоў калоніі

7
Экс-дырэктар «Белэнэргасеткапраект» атрымаў 8,5 гадоў калоніі

Яго затрымалі за хабар 20 тысяч даляраў.

Да 8,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзіў суд былога дырэктара «Белэнэргасеткапраект». Які праходзіў з ім паводле справы намеснік гендырэктара РУП «Аб'яднанае дыспетчарскае кіраванне» атрымаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша tut.by.

Фігуранты справы былі затрыманыя з довадамі злачынства ў верасні 2018 года. Як паведаміла прэс-служба КДБ, службовыя асобы «арганізавалі супрацьпраўную схему атрымання хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за стварэнне ўмоў для перамогі ў конкурсах і ўключэнне ў праекты абсталявання пастаўшчыкоў». Сума незаконнага ўзнагароджання, якую атрымаў дырэктар «Белэнэргасеткапраект», склала 20 тысяч даляраў. Намеснік генеральнага дырэктара РУП «Аб'яднанае дыспетчарскае кіраванне» выступаў пасярэднікам.

20 жніўня суд Маскоўскага раёна пастанавіў былога дырэктара «Белэнэргасеткапраект» прызнаць вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва значнай суме і прысудзіць да 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Намеснік гендырэктара РУП «Аб'яднанае дыспетчарскае кіраванне» прызнаны вінаватым у дапамозе ў атрыманні хабару. Яму прызначанае пакаранне - 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ім таксама забаронена на працягу 5 гадоў займаць кіруючыя пасады.

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках