18 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму важна пачынаць дзень са шклянкі вады з лімонам

8
Чаму важна пачынаць дзень са шклянкі вады з лімонам

Такі пачатак дня бадзёрыць не горш за каву.

Апошнім часам лекары і дыетолагі ўсё часцей рэкамендуюць піць ваду з цытрынавым сокам нашча. Cайт «Популярная механика» распавядае, як гэта ўплывае на арганізм.

Ачышчае арганізм

Вада з цытрынай, выпітая нашча, выводзіць таксіны і шкодныя рэчывы з арганізма. Лімоны вельмі кіслыя на смак, але калі яны трапляюць у арганізм, адбываецца складаная біяхімічная рэакцыя. У выніку кіслотна-шчолачны баланс ссоўваецца ў шчолачны бок. Цытрынавы сок стымулюе працу печані, якая пачынае больш актыўна выводзіць таксіны, а вада іх вымывае.

Дапамагае працы кішэчніка

Напой стымулюе перыстальтыку кішэчніка, спрыяючы страваванню на працягу ўсяго дня. Вада з лімонам дапамагае пры метэарызме і запорах.

Спрыяе страце вагі

Каб хутчэй скінуць вагу, арганізм трэба вышчалочваць, таму што ўсе хімічныя рэакцыі значна лепш праходзяць у шчолачным асяроддзі. А, як мы ўжо зразумелі, вада з лімонам шчолачнае асяроддзе падтрымлівае. Таксама лімоны ўтрымліваюць пекцін, растваральнае валакно, якое дапамагае менш адчуваць пачуццё голаду. Вада з лімонам валодае і мачагонным эфектам, таму яе добра піць тым, хто пакутуе ад ацёкаў. Да таго ж, замяняючы кубак гарбаты або кавы з малаком і цукрам на ваду з лімонам, вы проста ўжываеце менш калорый.

Супакойвае раздражнёны страўнік

Калі вы ляглі спаць на поўны страўнік, то можаце прачнуцца з пякоткай або ўздуццем. У гэтым выпадку гарачая вада ў спалучэнні з цытрынавым сокам (у якім змяшчаюцца флаваноіды) дапаможа знізіць кіслотнасць, а дзякуючы солям калію здыме прыступы млоснасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках