23 красавiка 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас Балтыйскага шляху прэзідэнт Літвы зрабіў прапанову сваёй будучай жонцы

1
Падчас Балтыйскага шляху прэзідэнт Літвы зрабіў прапанову сваёй будучай жонцы

Гітанас Наўседа распавёў гісторыю сваёй сям'і.

Літва, Латвія і Эстонія ідуць у тым жа кірунку - жадаюць стварыць для сваіх жыхароў годнае і прыгожае жыццё, гарантаваць ім правы, сказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.

Пра гэта ён сказаў 23 жніўня на Кафедральным пляцы падчас святочнага канцэрта «Хваля адзінства» з нагоды 30-годдзя Балтыйскага шляху. «Падчас (Балтыйскага шляху) узяліся за рукі не толькі мы з Дыянай (жонка Наўседы), але і Літва, Латвія і Эстонія. І не трэба верыць тым, хто кажа, што цяпер мы ідзём у розных кірунках, канкуруем.

Гэта не праўда. Мы падобныя тым, што хочам стварыць для нашых людзей годнае, прыгожае заходняе жыццё, гарантаваць правы людзей, мы ідзём у тым жа кірунку, і я ўпэўнены, што будзем ісці ў тым жа кірунку і далей», - сказаў кіраўнік краіны.

З ягоных слоў, жыхары Літвы, якія ўдзельнічалі ў Балтыйскім шляху, разумелі, што другога такога шанцу можа і не быць. «Людзі, якія ехалі цэлымі сем'ямі, з сябрамі, маглі рукамі ахапіць некалькі метраў, але сваімі сэрцамі яны адмералі сотні, тысячы кіламетраў. Столькі яны гатовыя былі аддаць свабодзе, барацьбе за свабоду.

Напэўна, яны цудоўна разумелі, што іншага шанцу ў Літвы магло і не быць», - сказаў прэзідэнт. Наўседа успомніў, што 30 гадоў таму ён з бацькамі і будучай жонкай стаялі ў Латвіі. «Мы перасеклі мяжу і ўбачылі, што на латвійскім баку людзей няшмат. Там мы і засталіся. Мы лічылі, што важней стаяць усім разам, заадно (...)», - сказаў Наўседа. Ён прызнаўся, што падчас Балтыйскага шляху зрабіў прапанову сваёй каханай. «Мы абмяняліся пярсцёнкамі і ўзяліся за рукі.

І вось трымаемся за рукі ўжо 30 гадоў», - сказаў Наўседа. 23 жніўня 1989 года прайшла ўнікальная і мірная палітычная дэманстрацыя. Прыкладна два мільёны людзей узяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг даўжынёй 600 км ад Таліна праз Рыгу да Вільні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках