24 красавiка 2024, Серада, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі параўнаў Крым і Данбас з двума дзецьмі, якіх выкраў сусед

12
Зяленскі параўнаў Крым і Данбас з двума дзецьмі, якіх выкраў сусед

Прэзідэнт Украіны успомніў пра акупаваныя тэрыторыі падчас выступ на Дзень Незалежнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да алегорыі, параўнаўшы акупаваныя Расеяй Крым і частку Данбаса з двума «дзецьмі, якіх адабраў сусед», піша «Украинская правда».

«Уявіце, што, напрыклад, сусед адабраў у вас дваіх дзяцей. Першае дзіця - проста выкраў».

«Яму выдалі новае пасведчанне аб нараджэнні, а потым кажуць: ды мы не забіралі вашае дзіця. Яно само захацела жыць з намі. Ну і што, што пад руляй аўтаматаў? Гэта яго жаданне. І наогул - хто вам сказаў, што гэта - ваша дзіця? Яно спакон веку было нашым. Вы не хвалюйцеся, яму тут будзе лепш, у нас выдатны прытулак ля мора, пад сонейкам».

«І вось прайшло 5 гадоў. І тыя, хто быў так занепакоены, кажуць: так нібыта ўсё нармальна. Дзіця за вамі ўжо не плача. І ўвогуле - не моцна яно на вас і падобнае. Чаму яны так кажуць? Таму што гэта - не іх дзіця».

Са слоў Зяленскага, другое «дзіця» закрылі ў дзіцячым пакоі.

«І паставілі ўзброеную ахову. Вам кажуць - якая ахова? Там нікога няма. І вы чуеце, як вось тут побач, за сцяной, ваша дзіця плача, але не можаце туды зайсці».

«Кожны дзень у кожнага з нас разрываецца сэрца. І любыя перамогі або дасягненні непаўнавартасныя, бо наша сям'я няпоўная. Але наступіць дзень, і мы абавязкова збяромся разам. Таму што голас роднай крыві пераможа», - падсумаваў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках