19 верасня 2019, Чацвер, 8:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Колькі зарабляюць прэзідэнты розных краін

7
Колькі зарабляюць прэзідэнты розных краін

Дональд Трамп працуе амаль бясплатна.

Tut.by паглядзеў, хто з прэзідэнтаў самы «бедны», а хто зарабляе больш за ўсіх.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў заробак 28000 (блізу 2292 беларускія рублі) - гэта бруднымі. З гэтай сумы ён заплаціў 5460 грыўняў падаткаў і збораў. Чыстымі атрымалася 22540 грыўняў (1 845 беларускіх рублёў).

А вось ва Уладзіміра Пуціна заробак большы ў 12,5 разоў, чым у Зяленскага. Паводле разлікаў РБК, у 2019 годзе ўпершыню за апошнія 4 гады не выйшаў «антыкрызісны» ўказ прэзідэнта, згодна з якім заробкі вышэйшых службовых асоб і дзяржслужбоўцаў урэзваліся на 10%. Гэта рашэнне было прынятае ў сувязі з цяжкасцямі з бюджэтам, выкліканымі падзеннем коштаў нафты і заходніх санкцый. Цяпер, паводле здагадак, прэзідэнт атрымлівае заробак такі ж як і ў 2015 годзе. Гэта значыць заробак Уладзіміра Пуціна складае 741 500 расейскіх рублёў (23 095 беларускіх рублёў).

Новаабраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа практычна траціну свайго заробку «на паперы» аддае на падаткі. «Бруднымі» ён атрымлівае 9515 еўраў (прыкладна 21 804 беларускія рублі). «На рукі» - 5760 еўра (13 199 беларускіх рублёў).

Крыху менш летась атрымліваў былы прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс - 5138 еўраў (10 561 беларускі рубель з капейкамі) у месяц або 61 665 еўраў (126 732 беларускія рублі) за год. Ці столькі ж зарабляе цяперашні прэзідэнт Эгілс Левітс пакуль невядома, ён на сваёй пасадзе ўсяго 3 месяцы.

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд у месяц атрымлівае трохі больш - 6168 з лішнім еўраў (12 678 беларускіх рублёў).

А вось прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працуе амаль бясплатна, атрымлівае ўсяго даляр у год. Ён хацеў цалкам адмовіцца ад усялякіх выплат, але паводле закона так нельга. Раней Трамп быў паспяховым бізнэсоўцам і паспеў зарабіць велізарныя багацці, якія вылічваюцца мільярдамі. Калі б ён не адмовіўся ад заробку, то ён бы склаў 33 300 даляраў у месяц. Дарэчы ён не першы амерыканскі прэзідэнт, які захацеў працаваць без заробку. Акрамя яго бясплатна працавалі Джон Кенэдзі і Герберт Гувер.