18 красавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп - Кітаю: Я гатовы да перамоў

Трамп - Кітаю: Я гатовы да перамоў

Прэзідэнт ЗША паведаміў пра гатоўнасць да перамоў з Кітаем пасля павышэння мыт.

Злучаныя Штаты гатовыя да перамоў з Кітаем, нягледзячы на павышэнне мытаў на тавары з КНР. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам перад вылетам у Францыю на саміт G7, паведамляе РБК.

«Я заўсёды адкрыты для перамоў», - сказаў Трамп у адказ на пытанне, ці па-ранейшаму ён гатовы весці перамовы з Кітаем у наступным месяцы.

Раней кіраўнік ЗША заявіў, што з пачатку восені мыты на кітайскія тавары агульным коштам $300 млрд павялічацца з 10 да 15%, а з 1 кастрычніка мыты на тавары агульным коштам $250 млрд вырастуць з 25 да 30%.

Трамп узмацненне жорсткасці тарыфаў патлумачыў «палітычным рашэннем» Кітая ўвесці мыты на ўвоз амерыканскіх тавараў на агульную суму $75 млрд. 23 жніўня кіраўнік ЗША запатрабаваў ад амерыканскіх кампаній згарнуць вытворчасць у Кітаі і адкрываць вытворчасць у Злучаных Штатах, бо, са слоў Трампа, Пекін крадзе інтэлектуальную ўласнасць. Прэзідэнт дадаў, што ЗША не маюць патрэбы ў Кітаі і «без яго будзе нашмат лепш».

Гандлёвая вайна паміж краінамі пачалася ў 2018 годзе, пасля таго як Трамп увёў і павялічыў мыты на ўвоз некаторых кітайскіх тавараў. У 2019 годзе тавараабарот паміж Кітаем і ЗША скараціўся амаль на 14,6%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках