30 сакавiка 2020, панядзелак, 15:12
Народны карантын
Рубрыкі

Як у Кіеве святкавалі Дзень Незалежнасці Украіны

12
Як у Кіеве святкавалі Дзень Незалежнасці Украіны

У сталіцы Украіны прайшлі Шэсце годнасці і Марш абаронцаў Украіны.

24 жніўня ў сталіцы Украіны Кіеве на Крэшчаціку прайшло Шэсце годнасці, прымеркаванае да 28-га Дня незалежнасці Украіны.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, яго сям'я, кіраўніцтва краіны, а таксама родныя і блізкія загінулых абаронцаў украінскай незалежнасці, ветэраны вайны на ўсходзе Украіне і іх дзеці, піша liga.net.

А 9:30 на месцы гібелі Герояў Нябеснай сотні была абвешчаная агульнанацыянальная хвіліна маўчання. Прагучала сто ўдараў званоў, якія падхапілі іншыя гарады краіны. Гэта, паводле задумы АП, будзе сімвалізаваць сто ўдараў сэрца кожнага з загінулых герояў Нябеснай сотні.

ФОТА: REUTERS

Далей, паводле сцэнару, пад гук званоў на Майдане Незалежнасці ўзняўся нацыянальны сцяг. Вайсковы хор выканаў гімн Украіны.

ФОТА: REUTERS

На Майдане таксама адбыўся «музычна-харэаграфічны флэшмоб: прагучалі знакавыя ўкраінскія песні ў сучаснай аранжыроўцы, якія выконвалі аркестры і вядомыя музыкі».

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Акрамя таго, адбылося ўзнагароджанне ўкраінцаў, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Завяршыліся ўрачыстасці святочным шэсцем. Пасля гэтага а 12:00 пачаўся марш абаронцаў Украіны з удзелам ветэранаў.