10 красавiка 2020, Пятніца, 22:46
Заставайся дома!
Рубрыкі

Паўночная Карэя правяла ракетныя пускі

Паўночная Карэя правяла ракетныя пускі

Дзве ракеты былі выпушчаныя ў бок Японскага мора.

Японія заявіла, што Паўночная Карэя зрабіла пускі дзвюх ракет, якія не дасягнулі японскай тэрыторыі. Паўднёвая Карэя пацвердзіла гэтую інфармацыю, паведаміўшы, што дзве ракеты былі выпушчаныя ў бок Японскага мора, перадае «Голас Амерыкі».

Афіцыйны прадстаўнік ЗША, выступаючы на ўмовах ананімнасці, сказаў, што Паўночная Карэя выпусціла дзве ракеты малой далёкасці.

Серыя пускаў ракет, праведзеная Паўночнай Карэяй пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына ў чэрвені ускладніла спробы аднавіць амерыкана-паўночнакарэйскія перамовы пра будучыню ядзернай і ракетнай праграм Пхеньяна.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША сказаў: «Нам вядомыя паведамленні аб запуску ракет з Паўночнай Карэі, і мы далей сочым за сітуацыяй. Мы праводзім кансультацыі з нашымі японскімі і паўднёвакарэйскімі хаўруснікамі».