Пяць украінскіх прэзідэнтаў упершыню сфатаграфаваліся разам
18- 24.08.2019, 18:12
- 26,142
Палітыкі з'явіліся разам падчас прыймання да Дня незалежнасці Украіны.
Былыя прэзідэнты Украіны: Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка, Пятро Парашэнка, а таксама дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі ўпершыню сфатаграфаваліся разам. Здымак апублікавала шэф-рэдактарка lb.ua Соня Кошкіна ў сваім Telegram-канале, піша сайт nn.by.
Пяцёра палітыкаў з'явіліся разам падчас прыймання да Дня незалежнасці краіны ў Марыінскім палацы Кіева. На фатаграфіі відаць, што кожны з прэзідэнтаў трымае ў руках келіх з шампанскім віном.