16 красавiка 2024, aўторак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць танныя кватэры Менска, у якіх можна жыць адразу пасля куплі

8
Як выглядаюць танныя кватэры Менска, у якіх можна жыць адразу пасля куплі

У наборы аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры.

У новым аглядзе tut.by - танныя аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры сталіцы, у якія не трэба ўкладваць грошы пасля набыцця.

Аднапакаёвыя: Каліноўскага, 43

Кватэра плошчай 31 квадратны мэтар у панэльнай “хрушчоўцы” 1963 года пабудовы. У кватэры была зробленая перапланіроўка, у выніку якой з'явілася спальня 9 квадратных мэтраў і кухня-сталоўка. Жыллё прадаецца з мэбляй і прычындаламі, гаворыцца ў аб'яве. Цана - 39,9 тысячы долараў у эквіваленце, 1287 за «квадрат».

Волаха, 12

Кватэра плошчай 31 квадратны мэтар размешчаная ў цагляным доме 1966 года пабудовы. У аб'яве аб продажы гэтага жытла гаворыцца, што бягучая яго планіроўка - студыя. Плошча лоджыі - 5 квадратных мэтараў. Кошт - 46 тысяч даляраў у эквіваленце, 1479 даляраў за квадратны мэтар.

Ротмістрава, 32

Плошча кватэры - 35 квадратных мэтраў, знаходзіцца ў панэльным дзевяціпавярховіку 1984 года пабудовы. Санвузел паасобны, ёсць зашклёны балкон. Цана - 46,9 тысячы даляраў у эквіваленце, 1334 за квадратны мэтар.

Чкалава, 11

Кватэра плошчай 43 квадратныя мэтры размешчаная ў цаглянай “хрушчоўцы”. У доме ўжо быў зроблены капрамонт. У кватэры цалкам замененая электраправодка і сантэхнічнае абсталяванне, выраўнаваны сцены і столь, усталяваныя новыя шклопакеты і дзверы. Кватэра прадаецца з мэбляй, гаворыцца ў аб'яве аб продажы. Цана - 48,5 тысячы даляраў у эквіваленце, 1127 даляраў за квадратны мэтар.

Чырвонаслабодская, 15/1

Кватэра размешчаная ў мікрараёне Чыжоўцы. Дом цагляны, 1969 года пабудовы, пасля капрамонту. Плошча кватэры - 33 квадратных мэтры. Санвузел паасобны, балкон зашклёны. Кошт - 48,5 тысячы даляраў у эквіваленце, 1452 за квадратны мэтар.

Алтайская, 78/3

Кватэра плошчай 33 квадратныя мэтры размешчаная ў панэльным дзевяціпавярховіку 1982 года пабудовы. Жытло з рэнавацыяй гатовае да бытавання. Убудаваная кухня з бытавой тэхнікай. На падлозе ў пакоі - паркет, на кухні і калідоры - плітка. Цана - 48,9 тысячы даляраў у эквіваленце, 1463 даляра за «квадрат».

Двухпакаёвыя: завулак Клумава, 19

Кватэра размешчаная ў “хрушчоўцы” 1963 года пабудовы. Летась у доме быў капітальны рамонт. Плошча кватэры - 46 квадратных мэтраў. Жыллё, гаворыцца ў абвестцы, цалкам гатовае да бытавання. Кошт - 54,9 тысячы даляраў у эквіваленце, 1193 за квадратны мэтар.

Каліноўскага, 7

Кватэра плошчай 46 квадратных мэтраў знаходзіцца ў панэльнай “хрушчоўцы” на пятым паверсе. Дом пасля капрамонту. У кватэры таксама быў зроблены рамонт: усталяваныя шклопакеты, металічныя ўваходныя дзверы, замененыя ўсе трубы. У перадпакоі і на кухні падлога абкладзеная пліткай, у пакоях падлога драўляная. Убудаваная кухня з тэхнікай застаецца новым гаспадарам, гаворыцца ў аб'яве аб продажу. Цана - 58,7 тысячы даляраў у эквіваленце, 1276 даляраў за квадратны мэтар.

Кедышкі, 13

Кватэра плошчай 46 квадратных мэтраў са свежай рэнавацыяй размешчаная ў “хрушчоўцы” 1961 года пабудовы. У доме быў зроблены капітальны рамонт. Кватэра таксама з рамонтам. Кошт - 59,9 тысячы даляраў у эквіваленце, 1299 за «квадрат».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках