24 красавiка 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР выпрабавала звышбуйную сістэму залпавага агню

2
КНДР выпрабавала звышбуйную сістэму залпавага агню
ФОТО: РИА НОВОСТИ

Тэхнічныя характарыстыкі новай сістэмы ўзбраенняў трымаюцца ў таямніцы.

Паўночная Карэя паведаміла пра паспяховае выпрабаванне яшчэ аднаго новага віду ўзбраенняў – звышбуйной рэактыўнай сістэмы залпавага агню. У распаўсюджаным у нядзелю, 25 жніўня, паведамленні паўночнакарэйскага інфармагенцтва ЦТАК, гаворыцца, што выпрабаванні прайшлі бездакорна, уразіўшы ўсе цэлі. Тэхнічныя характарыстыкі новай сістэмы ўзбраенняў не прыводзяцца, паведамляе dw.com.

На выпрабаваннях прысутнічаў лідар КНДР Кім Чэн Ын. Ён пахваліў паўночнакарэйскіх навукоўцаў за поспехі і заклікаў іх прадаўжаць вайсковыя распрацоўкі, каб «катэгарычна перакрэсліць сталы рост мілітарысцкай пагрозы з боку варожых сілаў».

КІМ ЧЭН ЫН НА РАКЕТНЫМ ВЫПРАБАВАННІ
ФОТА: АР

Цэлая серыя ракетных выпрабаванняў

За дзень да гэтага Паўночная Карэя паведаміла пра выпрабаванні дзвюх балістычных ракетаў малой далёкасці. Паводле падлікаў паўднёвакарэйскіх экспертаў, гэтыя ракеты пераадолелі блізу 380 кіламетраў, максімальная вышыня палёту складала 97 кіламетраў.

У сувязі з новымі ракетнымі выпрабаваннямі ў КНДР, Паўднёвая Карэя правяла пазачарговае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі, якая пастанавіла прадаўжаць дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на тое, каб вярнуць Пхеньян за стол перамоваў.

Перамовы паміж ЗША і КНДР пра дэнуклеарызацыю зайшлі ў тупік. Лютаўскі саміт паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам быў перапынены без дасягнення якіх-небудзь вынікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках