29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія і Канада выступілі супраць вяртання Расеі ў G7

2
Брытанія і Канада выступілі супраць вяртання Расеі ў G7

Джонсан і Трудо абмеркавалі гэтае пытанне ў Біярыцы.

У ходзе гутаркі ў французскім Біярыцы 24 жніўня кіраўнікі ўрадаў Вялікай Брытаніі і Канады Борыс Джонсан і Джасцін Трудо абмеркавалі стасункі з Расеяй. Джонсан у тым ліку падзякаваў Канадзе за падтрымку Вялікай Брытаніі ў справе аб атручэнні ў Солсберы ў сакавіку 2018 года.

Кіраўнікі ўрадаў Вялікай Брытаніі і Канады Борыс Джонсан і Джасцін Трудо абмеркавалі стасункі з Расеяй у ходзе саміту G7 ("Вялікай сямёркі") у французскім Біярыцы 24 жніўня паведамляе прэс-служба канадскага прэм'ер-міністра.

"Прэм'ер-міністры абмеркавалі стасункі з Расеяй і дамовіліся, што яе не варта вяртаць у Вялікую сямёрку да таго часу, пакуль яна не спыніць агрэсію супраць Украіны. Прэм'ер-міністр Джонсан падзякаваў Канадзе за яе падтрымку ў асуджэнні атручвання ў Солсберы ў сакавіку 2018 года", – сказана ў паведамленні.

24 жніўня ў французскім Біярыцы пачаўся 45-ы саміт лідараў краінаў "Вялікай сямёркі" – Францыі, Італіі, Канады, Нямеччыны, ЗША, Японіі і Вялікай Брытаніі.

Расея ўдзельнічала ў самітах неафіцыйнага клуба найбольш развітых краінаў свету з 1997 года. Краіны G7 адмовіліся ад фармату "Вялікай васьмёркі" ў сакавіку 2014 года праз анэксію Крыма.

19 жніўня 2019 года на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пытанне вяртання да фармату "Вялікай васьмёркі" і нармалізацыі стасункаў паміж Расеяй і ЕЗ залежыць ад урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

20 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адзначыў, што папярэдні амерыканскі прэзідэнт Барак Абама хацеў выхаду РФ з "Вялікай васьмёркі", але, на ягоную думку, "значна больш дарэчы" было б пакінуць РФ у гэтым блоку.

21 жніўня тэлеканал CNN паведаміў са спасылкай на крыніцу, што Трамп і Макрон дамовіліся запрасіць Расею на саміт G7 у 2020 годзе.

Канцлерка ФРГ Ангела Меркель і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан на прэс-канферэнцыі ў Берліне 21 жніўня сышліся ў меркаванні, што вяртанне Расеі ў "Вялікую васьмёрку" было б заўчасным.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 21 жніўня заявіў: "Вяртанне акупаванага Крыма, спыненне баявых дзеянняў на Данбасе і вызваленне больш як 100 палітычных зняволеных і ўкраінскіх маракоў, якіх утрымлівае Крэмль, будзе сапраўдным сур'ёзным сігналам свету пра тое, што Расея гатовая зноў заняць сваё месца ў парадку дня высокай дыпламатыі».

У тэлефоннай размове з Зяленскім Джонсан запэўніў украінскага прэзідэнта, што выступіць супраць вяртання Расеі ў G7 на саміце "Вялікай сямёркі" ў Францыі 24–26 жніўня.

22 жніўня Зяленскі заклікаў прэзідэнта Еўрапейскага звязу Дональда Туска праявіць катэгарычную пазіцыю аб немагчымасці вяртання РФ у G8 без спынення вайны ва Украіне.

24 жніўня Туск заявіў, што запрашаць на саміт "Вялікай сямёркі" ў 2020 годзе лепш прадстаўнікоў Украіны, а не Пуціна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках