19 красавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Можна ламаць сцэнар Лукашэнкі

17
Можна ламаць сцэнар Лукашэнкі

Цырк, уладкаваны дыктатарам, можна выкарыстоўваць у сваіх мэтах.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Спарыш:

«У Беларусі не фальсіфікуюць выбары. У Беларусі проста не лічаць галасы. У грамадзян Беларусі скралі выбары.

Выбары ў Беларусі ператварыліся ў цырк. Людзі, якія сур'ёзна ўдзельнічаюць у цыркавым прадстаўленні - гэта блазны.

Але гэты працэс можна выкарыстоўваць у сваіх мэтах. Можна ламаць сцэнар, напісаны Лукой. Мы можам сабрацца ў цэнтрах нашых гарадоў на легальныя і бясплатныя пікеты, выказаць сваё стаўленне да гэтага цырку, да цяперашняй улады, якая незаконна падаўжае свае паўнамоцтвы, можам сумленна і адкрыта расказаць пра свае праблемы, пра праблемы нашай краіны.

Нашай уладзе ўсё адно, як вы прагаласуеце - яна палічыць, як ёй трэба. Ёй глыбока да лямпачкі ўсе петыцыі. Адзінае, чаго яна баіцца і на што звяртае ўвагу - гэта людзі на вуліцы.

Таму я і мае таварышы па Народнай Грамадзе (партыя Мікалая Статкевіча) запрашаем на нашы пікеты для «збору подпісаў» усіх, хто шукае легальную і бясплатную магчымасць вулічнага пратэсту.

Я запрашаю на свае пікеты:

- студэнтаў, якіх пазбавілі адтэрміновак;

- студэнтаў, якіх размяркоўваюць супраць іх волі;

- чарнобыльцаў, якіх пазбавілі льгот;

- людзей, у якіх скралі некалькі гадоў пенсіі;

- рабацяг, якіх назвалі «дармаедамі»;

- бацькоў і маці-328;

- тых, каго ўсё гэта дастала;

- усіх астатніх».

Нагадаем, «Еўрапейская Беларусь» заявіла пра тое, што фармуе ініцыятыўныя групы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі і заклікала грамадзянаў краіны ўваходзіць у іх склад. Кантактны тэлефон / тэлеграм / вайбер: +375 29 5494923. Далучайцеся!

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках