20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brexit: Трамп абяцае Лондану надта выгадную ўгоду

3
Brexit: Трамп абяцае Лондану надта выгадную ўгоду

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон і Лондан змогуць неўзабаве ўкласці пагадненне аб свабодным гандлі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што новы брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан здолее паспяхова скончыць працэдуру выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

«Джонсан - « прыдатны чалавек» для Brexit», - заявіў Трамп ў нядзелю, 25 жніўня, падчас двухбаковай сустрэчы на палях саміту G7, які праходзіць у французскім Біярыцы.

Трамп удакладніў, што Джонсан «выдатна» справіцца з абавязкамі прэм'ер-міністра і «не мае патрэбы ў парадах» з нагоды правядзення Brexit.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што Вашынгтон і Лондан змогуць неўзабаве ўкласці пагадненне аб свабодным гандлі, якое, са слоў Трампа, стане «самым шырокім» у гісторыі гандлёвых дачыненняў ЗША з іншымі краінамі.

Ягоная сустрэча з Джонсанам стала першай з тых часоў, як той у канцы ліпеня ўзначаліў урад Вялікай Брытаніі.

Джонсан напярэдадні заклікаў Трампа скасаваць абмежаванні, уведзеныя раней на імпарт некаторых тыпаў брытанскіх тавараў. Для пагаднення аб свабодным гандлі Вашынгтон павінен праявіць гатоўнасць да кампрамісаў, адзначыў прэм'ер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках