28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва: Беларусь нядбала ставіцца да будаўніцтва АЭС

12
Літва: Беларусь нядбала ставіцца да будаўніцтва АЭС

Графік будаўніцтва БелАЭС для ўладаў Беларусі застаецца больш важным, чым гарантаванне бяспекі аб'екта.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса. Яго тэкст змешчаны на сайце МЗС Літвы.

«Відавочна, што графік будаўнічых работ застаецца больш важным для Беларусі, чым гарантаванне бяспекі АЭС і рэалізацыя рэкамендацый міжнародных экспэртаў. Мы заклікаем Беларусь падаць найбліжэйшым часам план дзеянняў для ліквідацыі хібаў, выяўленых у працэсе стрэс-тэстаў, для разгляду Еўрапейскай групай рэгулявання ядзернай бяспекі», - заявіў міністр.

Паводле ягоных слоў, місія МАГАТЭ, якая знаходзілася на беларускай АЭС з пачатку жніўня, падрыхтавала новыя важныя рэкамендацыі.

Нагадаем, урад Літвы наважыў закупіць больш за 4 мільёны таблетак ёду, кошт якіх ацэньваецца на 900 тысяч еўраў, праз планы ўводу ў эксплуатацыю ў суседняй Беларусі атамнай электрастанцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках