28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна скарацілася насельніцтва

36
У Беларусі значна скарацілася насельніцтва

У мінусе нават Менск.

За паўгады насельніцтва Беларусі скарацілася на 19 021 чалавека. Гэта значыць натуральнае змяншэнне (перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю) не можа перакрыць колькасць мігрантаў у нашай краіне. У мінусе паводле колькасці насельніцтва значацца амаль усе рэгіёны, за выключэннем Менскай вобласці. Пры тым працягвае скарачацца колькасць насельніцтва Менска, хоць да гэтага года працяглы час назіраўся прырост. Затое ў 10 раёнах і некаторых гарадах статыстыка зафіксавала ў студзені-чэрвені «плюс» у гэтым паказчыку, паведамляе tut.by.

На 1 ліпеня ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 456,2 тысячы чалавек - на 19 021 менш, чым на пачатак года, паведамляе Белстат. Пры гэтым міграцыйны прырост за першае паўгоддзе склаў 899 чалавек, а натуральнае змяншэнне - 19 920 чалавек. Гэта значыць міграцыя ў нашу краіну не можа кампенсаваць натуральнае змяншэнне - прапорцыю колькасці народжаных да колькасці памерлых.

Калі глядзець па абласцях, то ў студзені-чэрвені гэтага года ў мінусе апынуліся ўсе, за выключэннем Менскай. Тут на 1 ліпеня пражывала 1 мільён 429,3 тысячы чалавек. Гэта прыкладна на 800 чалавек (лічба з улікам акруглення) больш, чым на пачатак года.

Численность населения Беларуси на 1 июля 2019 года
Областьчисленность на 1 июля 2019 годачисленность на 1 января 2019 годакак изменилась численность за январь−июнь 2019 года (цифры округлены)
Брестская1 миллион 379,1 тысячи1 миллион 380,3 тысячи-1200
Витебская1 миллион 166 тысяч1 миллион 171,6 тысячи-5600
Гомельская1 миллион 406,7 тысячи1 миллион 409,9 тысячи-3200
Гродненская1 миллион 35,5 тысячи1 миллион 39,3 тысячи-3800
Минск1 миллион 990,3 тысячи1 миллион 992,7 тысячи-2418
Минская1 миллион 429,3 тысячи1 миллион 428,5 тысячи+800
Могилевская1 миллион 49,3 тысячи1 миллион 52,9 тысячи-3600
по стране9 миллионов 456,2 тысячи9 миллионов 475,2-19021

Прыкметней за ўсё колькасць насельніцтва скарацілася ў першым паўгоддзі ў Віцебскай вобласці - на 5,6 тысячы чалавек. Для параўнання: у Берасцейскай вобласці за гэты ж перыяд стала пражываць на 1,2 тысячы чалавек менш, чым на 1 студзеня.

Працягвае скарачацца таксама насельніцтва і Менска. За студзень-чэрвень у сталіцы стала пражываць на 2 418 чалавек менш, чым на пачатак гэтага года.

Нагадаем, у Менску на 1 студзеня гэтага года пражывала 1 мільён 992,8 тысячы чалавек. Гэта на 10,4 тысячы больш, чым год таму. Гэта рэкордны паказчык. Так, на пачатак 2018 гадоў у сталіцы было 1 мільён 982,4 тысячы чалавек, на пачатак 2017 году - 1 мільён 974,8 тысячы жыхароў, а на пачатак 2016 года - 1 мільён 959,8 тысячы.

Пры гэтым у 10 раёнах і некаторых гарадах у студзені-чэрвені гэтага года вырасла колькасць насельніцтва. Гэта Менскі раён (3397 чалавек), Астравецкі (275), Смалявіцкі (235), Дзяржынскі (135), Берасцейскі (63), Нараўлянскі (+35), Жабінкаўскі (+29), Маларыцкі (+22) , Лагойскі (+18) і Веткаўскі (4). З буйных гарадоў у плюсе Берасце (953 чалавек) і Жодзіна (123).

З раёнаў па скарачэнні насельніцтва ў першым паўгоддзі ў лідарах Аршанскі (-1073 чалавек), Полацкі (-892), Гарэцкі (-579), Барысаўскі (-548), Магілёўскі (-494). З гарадоў прыкметней за ўсё «страцілі» насельніцтва ў студзені-чэрвені Гародня (-1132 чалавека), Віцебск (-945), Гомель (-893), Магілёў (-559), Наваполацк (-304).

З прагнозаў дэмографаў, насельніцтва Беларусі будзе змяншацца і далей. Як раней паведамлялі ў НДІ працы Мінпрацы, без уліку міграцыйных працэсаў колькасць насельніцтва Беларусі ў 2030 годзе можа скласці 8 млн 964 тысяч 600 чалавек.

З разлікаў спецыялістаў НДІ, у адпаведнасці з сярэднім варыянтам колькасць насельніцтва паменшыцца да 9 млн 458 тысяч 700, ніжнім - да 9 млн 83 тысяч 500 чалавек. Пры гэтым, згодна з высокім варыянтам, колькасць павялічыцца да 9 млн 543 тысяч 600 чалавек.

У Беларусі ў 2050 годзе колькасць насельніцтва складзе 8 мільёнаў 571 тысяч чалавек. Гэта на 897 тысяч менш у параўнанні з 2017 годам. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе ААН «Перспектывы сусветнага народанасельніцтва», які размешчаны на сайце арганізацыі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках