23 красавiка 2024, aўторак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Паездзілі б начальнікі на аўтобусах - можа, задумаліся б

7
«Баста»: Паездзілі б начальнікі на аўтобусах - можа, задумаліся б
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Супрацоўнік «Магілёўаблаўтатранс» распавёў аб маніпуляцыях з заробкамі кіроўцаў.

Магілёўка атрымала траўму пры падзенні ў салоне аўтобуса, які рэзка затармазіў. аўтобуса. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 22 жніўня ля дома №75 на вуліцы Першамайскай. Аўтаінспектары ладзяць праверку.

Сапраўдныя прычыны гэтага ды іншых такіх інцыдэнтаў, як піша чытач тэлеграм-канала «Баста», які прадставіўся супрацоўнікам ААТ «Магілёўаблаўтатранс», хутчэй за ўсё ў афіцыйныя справаздачы не трапяць. Падаем вытрымкі з ліста:

- Пры прыёме на працу нам кажуць пра не самы маленькі па горадзе зробак. Абяцаюць па 600-700 рублёў. Праблемы пачынаюцца пазней. Начальства спісвае на нас перарасход паліва, дробны рамонт аўтобусаў. Прымушаюць збірацца на падарункі і мерапрыемствы. На рукі добра, калі 500 выходзіць.

Перарасход паліва - норма, бо аўтапарк стары. Гэта ж з'яўляецца прычынай аварый. Таксама, як і тое, што, шмат каму даводзіцца працаваць на паўтары стаўкі. Не толькі праз маленькі заробак, але і таму, што кіроўцаў не стае. Усе ўжо ведаюць пра маніпуляцыі з заробкам, ахвотных працаваць за шэлегі няма. На рэйс выходзяць стомленыя работнікі. Былі выпадкі, што засыналі за стырном. Вынік - спазненні, траўмы і аварыі. Паездзілі б начальнікі на аўтобусах - можа, задумаліся б і пра нас, і пра жыхароў горада.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках