20 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні, якога жорстка збілі амапаўцы, знаходзіцца ў коме?

64
Жыхар Гародні, якога жорстка збілі амапаўцы, знаходзіцца ў коме?

Пра гэта паведаміла сястра Дзяніса Лук'янава.

Стан 36-гадовага Дзяніса Лук'янава, якога, як сцвярджае ягоная сям'я, 20 ліпеня пад Гародняй жорстка збілі байцы АМАПу, пагоршыўся. Лекары ўвялі мужчыну ў штучную кому. Пра гэта «Белсату» паведаміла стрыечная сястра Дзяніса Дар'я Салянік, якая 25 жніўня наведалі брата ў шпіталі.

Са слоў Дар'і, калі яна прыйшла да брата, той быў яшчэ ў свядомасці, чуў яе, але не мог адказваць. «Лекары сказалі, што яму стала цяжка дыхаць. Упаў ціск, дыханне запавольваецца. Таму падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх», - кажа яна. Пасля сыходу стрыечнай сястры лекары ўвялі Дзяніса Лук'янава ў стан штучнай комы.

Пазней Дар'я паведаміла карэспандэнту «Белсата», што сваякам патэлефанавалі з рэанімацыі і сказалі, што Дзяніс Лук'янаў не ў коме. «Мы заблыталіся, не разумеем, што цяпер там адбываецца», - адзначыла Дар'я Салянік.

Сваякі просяць адгукнуцца ўсіх, хто мог быць сведкам затрымання і збіцця Дзяніса Лук'янава міліцыянтамі. Сям'я хоча, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці.

20 ліпеня ля вёскі Караліна пад Гародняй адбыўся аўтамабільны фестываль «SunDay». 36-гадовы Дзяніс Лук'янаў адпачываў там з сябрамі, яны выпілі разам. Калі пачалі разыходзіцца, Дзяніс развітаўся з кампаніяй і збіраўся ўжо сысці дадому - там яго чакала жонка з трыма маленькімі дзецьмі. Тэрыторыю фестывалю патрулявалі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, у тым ліку байцы АМАПу. Як распавядаюць сваякі Дзяніса, менавіта яны і заўважылі яго нападпітку, узялі пад рукі і павялі ў лес. «У лесе сілавікі пачалі адразу ж біць яго. Як ён распавядаў мне потым, на ім адпрацоўвалі прыёмы. Білі гумовымі дубінкамі па ягадзіцах, сцёгнах і нагах. Потым ўзялі пад рукі, прывялі ў аўто ўчастковага, адвезлі ў РАУС для складання пратаколу», - распавядала ягоная стрыечная сястра Дар'я.

Праз некалькі дзён жыхар Гародні быў шпіталізаваны, трапіў у рэанімацыю з дыягназам некроз (амярцвенне) цягліц і заражэннем крыві. Дзяніс перанёс ужо 6 аперацый, яму ампутавалі частку ягадзіцы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках