23 красавiка 2024, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Значна вырас імпарт дызпаліва з Беларусі ва Украіну

6
Значна вырас імпарт дызпаліва з Беларусі ва Украіну

Гэта звязана са зніжэннем імпарту дызпаліва з РФ ва Украіну ўдвая.

Пра гэта паведаміў у "Фэйсбуку" прадстаўнік прэзідэнта ў Кабінеце міністраў Андрэй Герус, паведамляе lb.ua.

Паводле ягоных слоў, дзель расейскага дызеля складае цяпер толькі 20% нашага рынку, а не 45%, як было раней. Дэфіцыту няма, бо "павялічыліся пастаўкі з Беларусі, краін ЕЗ і з марскіх кірункаў". Больш за тое, на гэтым тыдні кошты дызпаліва знізіліся на 20-80 кап/л. Гэта даказвае, што пастанова аб уводзе мыт была "прадуманай, своечасовай і эфектыўна імплементаванай", мяркуе Герус.

"Мінэканомікі РФ не даў “Лукойлу” дазвол на пастаўкі дызеля ва Украіне ў жніўні. Але большасць з вас гэтага нават не заўважылі. Так і павінна быць", - адзначыў Герус.

Нагадаем, што з 1 жніўня на імпарт дызпаліва з Расеі трубаправодным транспартам выкарыстоўваецца спецыяльная мыта памерам 3,75% ад мытнага кошту тавару. З 1 кастрычніка яна падвысіцца да 4%.

Са звестак профільнага выдання enkorr, пастаўкі ДТ з Расеі ў 2018 году забяспечылі 40% украінскага рынку дызельнага паліва - 2,597 млн тонаў. У першым паўгоддзі 2019 года пастаўкі выраслі на 23,2%, да 1,38 млн тон, у параўнанні з аналагічным паказчыкам 2018 года, а дзель у балансе рынку да 44%. Блізу 90% расейскага дызельнага паліва ішло ва Украіну па трубаправодзе, які звязваюць з Віктарам Мядзведчуком.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках