25 красавiка 2024, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыпуцінскі рух набірае абароты

2
Антыпуцінскі рух набірае абароты
Фота: Getty Images

«Адзіная Расея» сутыкнулася з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў рэгіёнах.

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў Расеі, якое адбудзецца 8 верасня, адміністрацыя Пуціна сутыкаецца з усё большымі цяжкасцямі. Па Расеі пракацілася хваля пратэстнага руху ў сувязі з падзеннем узроўню жыцця і аўтарытарным кіраваннем. Прызначаныя ўладай кандыдаты ў губернатары сутыкнуліся з сур'ёзнай канкурэнцыяй. Агрэсіўныя метады здушэння дэманстрацый і сходаў таксама выклікалі крытыку. Працягвае імкліва падаць рэйтынг урада, піша японскае выданне «Асахі сімбун» (пераклад - inosmi.ru).

У адзіны дзень галасавання ў верасні пройдзе больш за 50 выбараў: будуць абірацца губернатары 16 абласцей і рэспублік, чальцы абласных, а таксама гарадскіх саветаў. Раней на гэтых выбарах у большасці выпадкаў перамагала «Адзіная Расея», аднак антыўрадавыя настроі ўзмацніліся, і кіроўная партыя апынулася ў складанай сітуацыі.

З інфармацыі «Ведамасцяў», ёсць імавернасць, што падчас губернатарскіх выбараў у Сахалінскай і яшчэ чатырох абласцях кандыдаты ад улады могуць не набраць большасці галасоў, у выніку чаго ў фінальны тур выйдуць апазіцыянеры і незалежныя кандыдаты.

Апазіцыйных і незалежных кандыдатаў не дапускаюць да выбараў на падставе дрэнна падрыхтаваных дакументаў. У Маскве гэта выклікала пратэстны рух, і ўсе кандыдаты ад кіроўнай партыі вылучаныя ў якасці незалежных прэтэндэнтаў. У выніку паўстала вельмі незвычайная сітуацыя: ад «Адзінай Расеі» няма ніводнага кандыдата.

За антыўрадавымі настроямі стаіць падзенне ўзроўню жыцця, а таксама незадаволенасць палітыкай урада, які не прыслухоўваецца да народа. Прадстаўнік асацыяцыі ў абароне правоў выбарцаў з «ГОЛАС» Аркадзь Любар адзначае: «Улады не вядуць дыялог з народам. З некаторага часу яны сталі думаць, што грамадзяне будуць галасаваць за кандыдатаў, адабраных уладай».

Летась урад падняў пенсійны ўзрост, і гэта прывяло да пратэстаў ва ўсёй Расеі. Падчас галасавання ў мінулую восень на трох губернатарскіх выбарах кандыдаты ад кіроўнай партыі пацярпелі паразу.

Апошнім часам уладу сталі крытыкаваць таксама і за рэгіянальныя праблемы. У траўні ў Екацярынбургу праз разлютаваныя пратэсты гараджан было скасаванае будаўніцтва новай царквы РПЦ, якая шчыльна звязаная з уладай, і планавала ўзвесці яе на цэнтральнай плошчы. У Архангельскай вобласці таксама было замарожанае будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода, які займаўся б апрацоўкай адкідаў з Масквы.

Улада ўзмацняе ціск: скаргі ў «Гугл» праз пратэстныя відэа

«Пратэсты бываюць ва ўсім свеце. Яны не сведчаць аб палітычным крызісе», - прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў робіць выгляд, што ўсё спакойна. Тым не менш напраўду ўлада мітусіцца, спрабуючы падавіць антыўрадавыя настроі і аднавіць рэйтынг.

Падчас дэманстрацый з нагоды выбараў у Маскве ўлады арыштавалі больш за дзве тысячы апазіцыянераў і ўдзельнікаў. 11 жніўня Раскамнагляд запатрабаваў ад «Гугл» спыніць выкарыстоўваць YouTube для рэкламы незаконных масавых мерапрыемстваў. Раскамнагляд папярэдзіў, што ў выпадку непрыняцця мер ён будзе расцэньваць гэта як умяшальніцтва ў суверэнныя справы дзяржавы, а таксама варожае ўздзеянне і перашкоду правядзенню дэмакратычных выбараў у Расеіі.

Экспэрты мяркуюць, што прычына візіту прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева на Ітуруп 2 жніўня ў тым, што ўлада прасоўвае часовага выканаўцу кіраўніка Сахалінскай вобласці Валерыя Лімарэнку ў якасці кандыдата ў губернатары.

У сувязі з пенсійнай рэформай рэйтынг Пуціна ўпаў да 60%. Ад рэйтынгу 2014 года, які пасля анэксіі Крыма узляцеў да 90%, не засталося і следу. У Расеі няма апазіцыйных сіл, якія маглі б мець пагрозу для ўлады, але для Пуціна, які стрымлівае апазіцыю на фоне пераважнай падтрымкі з боку расейцаў, склалася сітуацыя, якую ён не можа ігнараваць.

Са звестак сацапытання, праведзенага «Левада-цэнтрам» у ліпені, 54% рэспандэнтаў выказаліся за тое, каб Пуцін застаўся прэзідэнтам і пасля 2024 года, калі заканчваецца ягоны тэрмін. Пры гэтым колькасць людзей, якія мяркуюць, што прычына ў адсутнасці іншых палітыкаў, перавысіла 40%. Дырэктар цэнтра Леў Гудкоў мяркуе, што расейцы галасуюць за Пуціна па звычцы.

«Сфармавалася грамадзянская супольнасць, і людзі выказваюць сваю нязгоду не толькі праз дэманстрацыі, але і праз выбары. На выбарах у верасні кіроўная партыя можа пацярпець яшчэ больш параз», - мяркуе дырэктар Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей Мухін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках