28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты знізіўся праз тарыфы на тавары паміж ЗША і Кітаем

Кошт нафты знізіўся праз тарыфы на тавары паміж ЗША і Кітаем

Ф'ючэрсы на Brent упалі да 58,67 даляраў за барэль.

Кошт нафты ўпаў на 3% у пятніцу пасля таго, як Кітай абвясціў аб увядзенні ў адказ тарыфаў на тавары з ЗША коштам блізу 75 млрд даляраў, паведамляе Reuters.

Гэта стала новым вітком напружанасці ў зацяжной гандлёвай спрэчцы паміж двума найбуйнейшымі эканомікамі свету.

Да 18:46 ф'ючэрсы на нафту маркі Brent упалі на 2,09% да 58,67 даляраў за барэль, а WTI - на 3,09 да 53,64 за барэль даляраў. Кітай паведаміў раней у пятніцу аб плане ўвядзення у адказ тарыфаў на амерыканскія тавары коштам блізу 75 млрд даляраў.

Нагадаем, Фондавыя біржы Азіі адрэагавалі рэзкім падзеннем на ўзмацненне гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем. Ключавы індэкс Nikkei, які адлюстроўвае дынаміку катыровак акцый 225 вядучых кампаній Японіі, упаў на 500 пунктаў (на 2,5% у параўнанні з паказчыкамі мінулай пятніцы) - да адзнакі 20238,28. Індэкс Topыx знізіўся на 30,17 пункта, або на 2,01% - да адзнакі 1472,08.

У пачатку жніўня на фоне гандлёвай вайны з Кітаем у ЗША адбыўся абвал на рынку акцый. Індэкс S&P500, у які ўваходзяць 500 найбуйнейшых амерыканскіх кампаній, упаў на 3 адсоткі, індэкс Dow Jones - на 2,9%, Nasdaq - на 3,5%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках