20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларусы сталі менш выдаткоўваць у Польшчы?

3
Чаму беларусы сталі менш выдаткоўваць у Польшчы?

У польскім памежжы гэта звязваюць са скасаваннем віз «на закупы».

За паўгода - са студзеня да чэрвеня 2019 - беларусы выдаткавалі ў Польшчы больш за 233 мільёны злотых, гэта значыць 59,4 мільёна даляраў. Такую выснову можна зрабіць са статыстыкі, якой падзялілася Падляская мытная і падатковая ўправа ў Беластоку. Мытнікі падлічылі, што на гэтую суму беларусы аформілі 411 тысяч бланкаў Tax Free, якія зарэгістравалі на памежных пераходах ў Кузніцы, Баброўніках і Полаўцах, піша kp.by.

У 2018 годзе паўгоддзе было больш ураджайным. Мытнікі прынялі 470 тысяч дакументаў на вяртанне Tax Free на суму блізу 70 млн даляраў. Сярэдні беларус «на закупы» у мінулым годзе пакідаў у Польшчы блізу 150 даляраў, у гэтым - крыху больш за 140. Выходзіць, што беларусы сталі радзей ездзіць у Польшчу на закупы, і менш выдаткоўваць. Затое перавагі не мяняюцца.

- З Польшчы вывозяць бытавую тэхніку, электроніку, прадукты харчавання, будаўнічыя матэрыялы, бытавую хімію і касметыку, адзенне і абутак, аўтазапчасткі і многае іншае, - каментуе прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.

У польскім памежжы падзенне цікавасці беларусаў да закупаў у Польшчы звязваюць са зменамі ў правілах выдачы віз. Раней беларусы маглі на падставе заявы і копій чэкаў атрымаць доўгатэрміновую шэнген-візу «на закупы». Са студзеня 2019 гэтай магчымасці беларусаў пазбавілі. Цяпер выдаюць толькі турыстычныя візы на падставе рэзервацыі начлегу ў Польшчы. У пасольстве Польшчы ў Менску патлумачылі, што змены звязаныя з ўнутранымі бюракратычнымі працэдурамі, і не мелі сваёй мэтай адпудзіць беларусаў, якія ездзяць на закупы ў Польшчу.

Акрамя гэтага, з сакавіка 2018 польскія крамы два разы на месяц не працуюць па нядзелях. Беларусы, якія раней ладзілі сабе шопінг на выходных, яшчэ і з гэтай прычыны сталі радзей выязджаць у Польшчу на закупы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках