19 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмаўляецца ад расейскага абсталявання для АЭС

3
Індыя адмаўляецца ад расейскага абсталявання для АЭС
ФОТА: ПЁТР КАВАЛЁЎ/ТАСС

Прадукцыю «Расатама» заменяць на японскую.

Індыйскі заказчык будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая будуецца расейскім бокам, прапанаваў Расатаму замяніць яго на прадукцыю японскіх вытворцаў. Пра гэта РБК паведамілі дзве крыніцы, блізкія да ўдзельнікаў перамоў паміж краінамі.

Індыйскі бок незадаволены якасцю пастаўленых "Сілавымі машынамі" турбаўстановак і генератараў для турбіннага аддзялення ўжо пабудаваных блокаў АЭС "Куданкулам". Гаворка, аднак не ідзе пра замену пастаўшчыка турбін для будаваных блокаў, бо ўсё абсталяванне для іх ужо закантрактаванае. Патрабаванне тычыцца толькі новай АЭС з шасцю блокамі, будаўніцтва якой таксама прадугледжана міжурадавым пагадненнем і павінна закончыцца аж да 2034 года.

Расатам будуе "Куданкулам" у штаце Тамілнад з 2002 года. Першыя два энэргаблокі былі здадзеныя ў эксплуатацыю ў 2014-2017 гадах. Са звестак сайта NPCIL, у 2018-2019 гадах гэтыя блокі былі загружаныя толькі на трэць сваёй магутнасці. Індыйская газета Hindu ў лістападзе 2018 года пісала аб прыпыненні працы праз тэхнічныя праблемы ў турбінным аддзяленні, а таксама аб звышнарматыўных прыпыненнях на перазагрузку паліва. Крыніца, блізкая да аднаго з удзельнікаў праекта, удакладніла, што ў індыйцаў былі прэтэнзіі да якасці абсталявання, пастаўленага "Сілавымі машынамі".

Топ-мэнэджар кампаніі прызнаўся, што ў эксплуатантаў час ад часу ўзнікаюць нараканні з нагоды працы расейскіх паравых турбін - і генератарнай часткі, і цепламеханічнай. Праблема ў тым, што расейскія прадпрыемствы выкарыстоўваюць занадта мяккі метал для лапатак: узнікаюць праблемы з напыленнем. Яшчэ адным слабым месцам з'яўляецца якасць ушчыльнення паміж ротарамі і статарам, указаў суразмоўца выдання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках