19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каля ГЭС будзем несці карабель на руках»

1
«Каля ГЭС будзем несці карабель на руках»

Віцебскія рэканструктары паплылі на ладдзі вікінгаў у Полацк.

Хто ішоў у нядзелю ўдзень праз мост імя Блахіна, назіраў за цікавай карцінай на пляжы: купальшчыкі сабраліся вакол вялікай драўлянай ладдзі, а потым яна паплыла па Дзвіне. Што тут адбывалася, даведаўся «Віцебскі кур'ер».

Пробны заплыў самаробнай ладдзі зладзіў віцебскі клуб гістарычнай рэканструкцыі «Нагльфар». У панядзелак, 26 жніўня, хлопцы збіраюцца плысці на сваім «караблі» да Полацка.

Ладдзя зробленая згодна з гістарычнымі канонамі IX-X стагоддзяў з хвоі, елкі і ясеню, стырно ў яе з дубу. Яна кіруецца рулявым вяслом, вытрымлівае 10 чалавек і разлічаная на тону вагі. Пабудавалі судна прыкладна за 2 гады некалькі энтузіястаў з клуба «Нагльфар». Але агулам ад ідэі да яе ўвасаблення ў жыццё рэканструктарам спатрэбілася цэлых 17 гадоў!

Ладдзю назвалі «Ома» - па-скандынаўску гэта значыць «бабуля». Ёсць у плывучай машыны і нумар: хай сабе гэта і гістарычнае судна, але зарэгістраваць яго давялося, як і ўсялякае іншае.

Ад Віцебска да Полацка на ладдзі паплывуць 6 чалавек - па рацэ шлях складзе блізу 150 кіламетраў. Дабрацца плануюць прыкладна за 5 дзён, да пачатку фестывалю «На шляху з варагаў у грэкі».

Як распавёў Арцём Ляшчына, хірдман «Нагльфара», ён жа капітан карабля, цяжэй за ўсё камандзе будзе цягнуць ладдзю па зямлі каля полацкай гідраэлектрастанцыі:

- Звычайна такі шлях займае дзесьці 2-3 дні. Але паколькі ў нас будзе перашкода на шляху, гэта можа заняць тыдзень. Таму мы выходзім у панядзелак, а да пятніцы, пачатку фестывалю, ужо павінны быць у Полацку. Пад Бешанковічамі стаіць пантонны мост, яго трэба будзе фарсаваць: прайсці каля альбо пад ім. А вось з гідраэлектрастанцыяй складаней: там ладдзю давядзецца несці дзесьці кіламетр. Але мы спадзяемся на дапамогу нашых сяброў з Полацку.

- Колькі ж важыць ладдзя?

- Мы цягнулі яе ад Кіраўскага моста да берага каля моста імя Блахіна. Гэта невялікая адлегласць. Але спачатку нам здалося, што ладдзя важыць кілаграмаў сто. Потым - кілаграмаў дзвесце. Праз хвілін 15 - кілаграмаў трыста...

Пробны спуск ладдзі на ваду зрабіў фурор на пляжы. Як і належыць, перад сплавам борт «карабля» абмылі шампанскім.

У нядзелю рэканструктары планавалі дабрацца па Дзвіне да парку Мазурына.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках