19 красавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У паветры пад Северадзвінскам знайшлі радыенукліды стронцыю, барыю і лантану

5
У паветры пад Северадзвінскам знайшлі радыенукліды стронцыю, барыю і лантану
Фота: Reuters

Расгідрамет зафіксаваў скачок узроўню радыяцыі.

Скачок узроўню радыяцыі, які 8 жніўня быў зафіксаваны ў горадзе Северадзвінску Архангельскай вобласці, звязаны з распадам радыеактыўных ізатопаў стронцыю, барыю і лантану. Пра гэта паведамляе Расгідрамет.

Установа брала пробы паветра і ападкаў у Северадзвінску з 8 да 23 жніўня. Аналіз гэтых проб паказаў наяўнасць кароткачасовых тэхнагенных радыенуклідаў стронцыю, барыю і лантану. Прадуктамі іх распаду з'яўляюцца радыеактыўныя інэртныя газы. Менавіта яны, як раней паведамляў Расгідрамет, сталі прычынай падвышэння ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання ў Северадзвінску.

«Цяпер у пробах... у Северадзвінску і Архангельску тэхнагенныя радыенукліды не выяўляюцца. Радыяцыйнае становішча стабілізавалася», - канстатуе Расгідрамет.

Паводле афіцыйнай версіі, 8 жніўня на палігоне пад Северадзвінскам выбухнула ракета, у рухавіку якой выкарыстоўвалася радыеактыўная ізатопная крыніца сілкавання. Падчас выбуху загінулі не менш за пяць чалавек.

Архангельскія лекары, якія лячылі пацярпелых ад выбуху, заявілі, што іх не папярэдзілі аб заражэнні пацыентаў радыяцыяй. У арганізме аднаго з лекараў пасля гэтага знайшлі цэзій-137. Улады заявілі, што ён трапіў туды з ежай.

Пасля выбуху пад Северадзвінскам у Расеі перасталі перадаваць звесткі чатыры станцыі маніторынгу, якія дзейнічаюць у Расеі ў рамках Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Пазней дзве з іх аднавілі працу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках