28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Рамановіч: У Беларусі ва ўладзе дурні

27
Людміла Рамановіч: У Беларусі ва ўладзе дурні

Моладзь адказвае ім тым, што з'язджае за мяжу.

Беспрацоўе ў Беларусі, асабліва ў рэгіёнах, расце і выштурхвае моладзь з краіны.

Спачатку ехалі на працу ў Расею, а цяпер у суседнія краіны - перш за ўсё ў Польшчу, заявіла «Радыё Рацыя» сябра Партыі БНФ з Маларыты Людміла Рамановіч.

«Суседняя краіна скарысталася тым, што ў Беларусі ва ўладзе дурні, якія не могуць арганізаваць жыццё і працу для сваіх людзей. Наша моладзь у нас выгадаваная, выхаваная, навучаная ў школах, мае сілу і едзе за мяжу працаваць. Польшча і Чэхія атрымлівае падаткі, за гэтыя падаткі падвышаюць пенсіі, ствараюць новыя працоўныя месцы, дапамагаюць дзецям, а мы галеем», - сцвярджае Людміла Рамановіч. Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Паводле слоў Людмілы Рамановіч, усё больш моладзі хоча атрымаць адукацыю ў Польшчы. Гэта суседняя краіна ўсё больш вабіць беларусаў, а вось горад Маларыта з-за беспрацоўя і нізкіх заробкаў становіцца ўсё больш бесперспектыўным і дэпрэсіўным для жыцця месцам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках