25 красавiка 2024, Чацвер, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра 1 верасня: Дзеці павінны быць аднолькавымі

19
Лукашэнка пра 1 верасня: Дзеці павінны быць аднолькавымі

Дыктатар сустрэўся з міністрам адукацыяй Карпенкам.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, піша БелТА.

«Дзеці ідуць у школу. Самае галоўнае маё патрабаванне ў гэтыя дні - дзеці павінны быць аднолькавымі - яны павінны быць добра адзетыя (я не кажу, што аднолькава адзетыя, але добра адзетыя).

Хто танней, хто багацей. Мы багатых не прымусім адзець сваіх дзяцей прасцей. Калі яны хочуць адзець неяк лепей (можа, у іх гарнітуры будуць з нейкіх імпартных тканін або кашулі нейкія іншыя і гальштукі), гэта іх права. Але ўсе дзеткі павінны быць прыстойна адзетыя, прыйсці з прыстойнымі заплечнікамі ў школу. І гэтак далей», - сказаў Лукашэнка.

«Таму трэба ў гэтыя астатнія дні звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто праз пэўныя абставіны не можа надаць дастаткова ўвагі сваім дзеткам. Гэта вось такое чалавечае да вас патрабаванне», - дадаў Лукашэнка

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках