25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі супрацоўнікаў ФСБ, якія перайшлі мяжу са зброяй

17
У Літве затрымалі супрацоўнікаў ФСБ, якія перайшлі мяжу са зброяй

Расейцы парушылі мяжу на паўкіламетра.

Літоўскія памежнікі затрымалі двух узброеных пісталетамі супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расеі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал LNK.

Намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Відас Мачайціс заявіў, што расейцы зайшлі на тэрыторыю чужой краіны, блізу пасёлка Ніда, парушыўшы мяжу на паўкіламетра. Літоўскія памежнікі выявілі іх з дапамогай сістэм відэаназірання.

Паводле версіі затрыманых, яны зайшлі ў Літву ненаўмысна. Літоўскі бок таксама патлумачыў здарэнне неспрактыкаванасцю расейцаў. Памежнікі ФСБ ужо перададзеныя Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках