20 красавiка 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выступіў супраць ЦТ: у Беларусі зноў вернуць іспыты?

62
Лукашэнка выступіў супраць ЦТ: у Беларусі зноў вернуць іспыты?

Таксама дыктатар занепакоены аб'ёмамі хатніх заданняў у школах.

Пра гэта ён заявіў сёння падчас прыёму з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенкі, паведамляе БелТА.

«Я, вядома ж, чытаю, бачу і чую, мяне інфармуюць, што ў нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ. Дагэтуль крытыка на цэнтралізаванае тэставанне. Крытыкуюць новую нейкую методыку - вы вынайшлі па падліку гэтых балаў. Хоць галоўнае - не балы, а веды. Усе павінны разумець, і бацькі ў тым ліку, калі ў дзіцяці ёсць веды, то паводле якіх балаў і шкал не лічы, яны ўсё адно паступяць у ВНУ. Калі ведаў няма, ніякія балы не дапамогуць», - адзначыў Лукашэнка.

«Скажу шчыра, што я апошнім часам, пасля таго як выслухаў многіх бацькоў (ды і ў мяне дастаткова вучняў у маёй вялікай сям'і, я гэтым цікаўлюся), ужо пачынаю задумвацца, атрымліваючы вялікі аб'ём інфармацыі, што нам, магчыма, давядзецца дзесьці ўдасканальваць, мякка кажучы, сістэму паступлення ў ВНУ.

Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае іспыты тварам да твару з экзаменатарам, з выкладчыкам ВНУ або іншых навучальных устаноў», - заявіў Лукашэнка.

У гэтай сувязі ён згадаў час, калі сам вучыўся ў ВНУ, і адзначыў, што наўрад ці пры тэставанні ягоны вынік быў бы лепшым, чым пры асабістай гутарцы з выкладчыкам.

Лукашэнка патрабуе не перагружаць дзяцей хатнімі заданнямі

- Аб нагрузках у школе я ўжо казаў: нам трэба рабіць так, каб дзеткі, асабліва ў школах, атрымлівалі веды на ўроках, а дашліфоўвалі пры выкананні хатніх заданняў. У ВНУ - зусім іншая справа. Там іншая справа, бо там чалавек прыйшоў на свой профіль. Ён да гэтага схільны, яму лягчэй будзе вучыцца.

А тут у вучня ўсё - ад матэматыкі да гуманітарных, тэхнічных прадметаў. Няма такіх дзяцей, якія ва ўсіх гэтых навуках аднолькава разбіраюцца.

На гэта таксама трэба звяртаць увагу і не перагружаць дзяцей, асабліва дома. Не трэба, каб яны 5-6 гадзін адпрацавалі ў школе, і яшчэ столькі ж дома. Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей, - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў да канца года правесці пашыраную нараду на тэму адукацыі з удзелам экспэртаў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках