23 красавiка 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У партыі «Слуга народа» анансавалі новую сістэму галасавання ў Радзе

2
У партыі «Слуга народа» анансавалі новую сістэму галасавання ў Радзе

Новая сістэма будзе называцца «Рада-4».

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе, нардэп ад «Слугі народа» Руслан Стэфанчук паведаміў, што ў парламенце можа з'явіцца новая сістэма галасавання «Рада-4». Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала «Наш», паведамляе liga.net.

Са слоў палітыка, новая сістэма, у адрозненне ад сенсарнай кнопкі сістэмы «Рада-3», будзе рэагаваць не на цяпло рукі дэпутата, а на ягоны адбітак пальца.

«Сёння мы ўжо падымаем пытанне аб сістэме «Рада-4». «Рада-3» - гэта проста сенсарная кнопка, то бок, рэакцыя на цяпло. Калі ж мы гаворым пра «Раду-4», то гэта рэакцыя на адбітак пальца дэпутата», - патлумачыў Стэфанчук.

Палітык паведаміў, што цяпер вядуцца перамовы з Інстытутам прыкладной матэматыкі і механікі НАН Украіны, які павінен забяспечыць тэхнічны складнік пытання. Таксама праводзяцца кансультацыі з юрыстамі аб унясенні адпаведных змяненняў у рэгламент Вярхоўнай Рады.

Стэфанчук выказаў надзею, што новая сістэма будзе гатовая да эксплуатацыі пасля зімовых канікул дэпутатаў.

«Я думаю, дзесьці цягам паўгода (сістэма «Рада-4» будзе ўведзеная ў эксплуатацыю - рэд.). Гэта не ад нас залежыць - гэта пытанне тэхнічнае. Сістэму трэба распрацаваць, сертыфікаваць і ўкараніць у Вярхоўную Раду. Вельмі спадзяюся і загадзя не кажу, але думаю, што пасля зімовых канікул мы зможам перайсці на зусім новую сістэму галасавання», - падсумаваў палітык.

Стэфанчук спадзяецца, што новая сістэма дапаможа ў барацьбе з кнопканацісканнем. Пакуль жа яна не запрацавала, палітык прапануе прыцягваць кнопканаціскальнікаў да крымінальнай адказнасці.

Раней магчымы кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія распавёў пра ўкараненне ў Радзе сістэмы маніторынгу «Вялікі брат». З дапамогай штучнага інтэлекту яна будзе фіксаваць «анамальныя галасаванні дэпутатаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках