19 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія блогеры: Больш за 95% беларусаў – апазіцыянеры

8
Берасцейскія блогеры: Больш за 95% беларусаў – апазіцыянеры

Адзіны варыянт прымусіць паважаць думку людзей - гэта пратэст.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, больш вядомыя з канала «Народны рэпарцёр» распавялі Сяргею Ціханоўскаму з Youtube-канала «Краіна для Жыцця», навошта сталі влогерамі.

Пачалося ўсё з таго, што Сяргей Пятрухін праз развязанне камунальных праблем свайго дома зняў фільм, які паказаў, што гэта дзейсны інструмент, на які рэагуюць чыноўнікі. З Аляксандрам Кабанавым яны пазнаёміліся на хвалі барацьбы з дэкрэтам аб «дармаедстве».

«Дзяржаўныя СМІ - гэта процьма гультаёў, якія фінансуюцца з нашых падаткаў. Іх публікацыі кажуць аб поўнай дэградацыі. Трэба падпісвацца на каналы беларускіх влогераў, каб атрымліваць сумленную інфармацыю», - сцвярджае Сяргей Пятрухін.

«Каб жыць у краіне для жыцця, беларусам трэба змагацца за свае правы. Ніхто не зробіць гэта за нас. Нельга думаць, што калі нешта не закранула асабіста мяне, то нічога і не здарылася», - сцвярджае Аляксандр Кабанаў.

У Берасці людзі кармілі галубоў па нядзелях цягам паўтары гадоў. Агулам выходзіла не менш за 150 чалавек за дзень. Гэта добры прыклад згуртаванасці грамадзян вакол агульнай праблемы. Влогеры распавялі, што за гэты час практычна не было ніякіх затрыманняў, акрамя некалькіх выпадкаў, калі яны разгортвалі транспаранты. Часам на іх накладвалі адміністрацыйныя штрафы. Міліцыя некалькі разоў затрымлівала Пятрухіна і Кабанава нібыта за заклік да пратэсту.

«Кабанаў выставіў у роліку ультыматум, а Пятрухін папрасіў да яго далучыцца. У выніку да іх далучыўся берасцейскі АМАП, які атачыў іх дом. Такія затрыманні супрацоўнікі міліцыі любяць праводзіць у пятніцу ўвечары, каб чакаць суда трэба было да панядзелка. Гэта іх улюбёная фішка», - мяркуюць влогеры.

«Важна каб людзі разумелі, што ўлада, якую мы даўно не выбіралі, яна не для таго, каб быць чалавеку на карысць. Яна не турбуецца пра яго. Ніводная структура ўлады ў Беларусі не думае пра тое, каб чалавеку было добра. Спадзявацца на іх бессэнсоўна», - сцвярджае Сяргей Пятрухін.

Калі б самі беларусы не дазволілі б здзекавацца з ІП у свой час, павышаць пенсійны ўзрост, то ўлада б ніколі гэта не змагла зрабіць. Усё залежыць толькі ад нас саміх. Адзіны варыянт прымусіць паважаць думку людзей - гэта пратэст. Калі людзі будуць бараніць свае правы, то яны даб'юцца свайго. Гэта сусветны досвед. Пятрухін і Кабанаў мяркуюць, што кожны беларус павінен заўсёды быць гатовы змагацца за свае правы. Влогеры разважалі на тэму, чаму б беларусам не карміць галубоў ва ўсіх гарадах так, як гэта робяць жыхары Берасця па нядзелях апоўдні. Бо птушкі хочуць есці не толькі ў Берасці. І трэба даваць птушкам нейкае зерне.

Карміць галубоў - гэта нармальна. Бо не чыноўнікаў жа толькі павінны карміць беларусы, якія прымаюць такія антынародныя законы. Апазіцыя - гэта нармальна. У краіне больш за 95% не падтрымліваюць кіраўніка дзяржавы, а значыць, яны знаходзяцца ў апазіцыі. Аднак дзяржава зрабіла гэтае слова лаянкай. «Кожны беларус можа зрабіць сабе футболку з надпісам «Я апазіцыянер» і зламаць гэты стэрэатып», - сцвярджаюць влогеры.

Пятрухін і Кабанаў мяркуюць, што калі мы зноў прамаўчым, то Лукашэнка зноў пераможа з «жэстачайшым адрывам» у 2020 годзе. Альбо Беларусь увойдзе ў склад Расеі. Лукашэнка не прарасейскі кіраўнік, а пралукашэнкаўскі. Ён заўсёды ўжывае двайныя стандарты. З аднаго боку - якасць стадыёнаў павінна быць еўрапейскай, з другога - патрабаванні да правядзення «выбараў» - беларускімі. Страх і «абыякавасць» беларусаў не могуць хутка прайсці. Беларусы павінны зразумець, што краіне патрэбны новы годны прэзідэнт.

На пытанне, навошта вы ведзяце свой влог, Кабанаў адказаў: «У першую чаргу я раблю гэта для сябе, каб маё сумленне было чыстае, што я зрабіў усё, што мог, я супрацьстаяў гэтаму рэжыму ўсімі спосабамі, якія былі мне даступныя. А я гэта раблю для таго, каб мой сын, калі вырасце і спытае мяне, ты нешта рабіў, каб беларусы жылі лепш, я мог яму адказаць: Набяры ў YouTube «Народны рэпарцёр» і паглядзі што рабіў твой бацька, - заявіў Пятрухін. Калі кожны беларус будзе ставіцца гэтак жа, то тады ў нас нешта зменіцца ў краіне.

Усе беларусы павінны рабіць для пераменаў да лепшага ўсё, што яны могуць зрабіць. Тады мы сапраўды будзем жыць у Краіне Для Жыцця!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках