29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі: У нас ёсць юрыдычная канва незалежнай дзяржавы

1
Юрась Беленькі: У нас ёсць юрыдычная канва незалежнай дзяржавы

Як «дэпутаты незалежнасці» зблыталі карты Крамлю.

25-га жніўня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прызнала Дэкларацыю аб суверэнітэце нашай краіны канстытуцыйным законам.

Прыняў гэтую дэкларацыю Вярхоўны Савет годам раней, але дзеянне закона дакумент набыў менавіта ў 91-м, праз тры дні пасля правалу путчу ў Маскве, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«У дзень, калі ляснуў ГКЧП, эйфарыя на плошчы, усе абдымаюцца, і ў аднаго Пазняка напружаны твар: хлопцы, гісторыя нам дала тры дні, калі за гэтыя тры дні развяжам пытанне незалежнасці - будзем незалежнымі, калі не - то не», - успамінае дэпутат вярхоўнага савета ХІІ склікання Юрась Беленькі.

Ужо на наступны дзень, падкрэслівае Юрась Беленькі, Расея выказала намер не дапусціць незалежнасці былых рэспублік.

Ва Украіне, дзе такую пастанову Вярхоўная Рада прыняла 24-га жніўня, - гэты дзень адзначаецца як Дзень незалежнасці. У Беларусі ж гэтай даты афіцыйна не адзначаюць, але да незалежнасці нашай краіны сённяшнія беларусы ставяцца пераважна пазітыўна.

«Усё, што ні робіцца - да лепшага, так што нездарма яны пастановы прымалі».

«Мне ў Саюзе лепш было. - Чаму? - Таму што тут бязладдзе і карупцыя паўсюль».

«Добра, мы незалежныя людзі, мы любім сваю Беларусь і хочам жыць у ёй».

«Ганарымся, што Беларусь самастойная».

«Не, не зусім, вельмі вялікая эканамічная залежнасць ад Расеі», - кажуць жыхары Менска.

Тыя дэпутаты, якія былі ў меншасці ў Вярхоўным Савеце БССР дванаццатага склікання, і тыя культурныя дзеячы, якія падтрымлівалі рух да незалежнасці, здолелі і паспелі закласці падмурак суверэннай беларускай дзяржавы.

«У нас ёсць юрыдычная канва незалежнай дзяржавы, у нас ёсць міжнароднае права, якое ахоўвае нас, і ў нас ёсць пэўныя магчымасці рэалізоўваць беларускія мэты, нягледзячы на маскоўскі ціск», - адзначае Юрась Беленькі.

Калі б не было 25 жніўня 1991-га года, Беларусь засталася б на тых жа правах у складзе Расеі, што Татарстан ці Чачэнія, падкрэслівае палітык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках