25 красавiка 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зняпраўдзілі «правіла 10 тысяч гадзін»

8
Навукоўцы зняпраўдзілі «правіла 10 тысяч гадзін»

Ідэя выявілася занадта спрошчанай.

Магчыма, вы чулі правіла, што 10 тысяч гадзін практыкі ператвораць вас у экспэрта ў кожнай сферы. Гэты «закон» быў упершыню прапанаваны аўтарам даследавання музыкаў, у тым ліку скрыпачоў, яшчэ ў 1993 годзе. Тады назіральнікі прыйшлі да высновы, што «многія навыкі, якія адлюстроўваюць прыроджаны талент, напраўду з'яўляюцца вынікам інтэнсіўнай практыкі цягам як мінімум 10 гадоў», паведамляе «Вокруг света».

Ідэя 10 тысяч гадзін трывала ўкаранілася ў нашай культуры, але яна выявілася занадта спрошчанай. Калі справа даходзіць да чалавечых навыкаў, складаная камбінацыя фактараў навакольнага асяроддзя, генетыкі і іх узаемадзеяння тлумачыць адрозненні ў прадукцыйнасці паміж людзьмі.

Як зняпраўдзілі «правіла 10 тысяч гадзін»?

Псіхолагі Брук Макнамара і Мегха Майтра з Кейсаўскага ўніверсітэта Заходняга рэзервовага раёна ў Кліўлендзе наважылі праверыць правіла на ўласнай групе добраахвотнікаў, якія граюць на скрыпцы. Яны падзялілі 39 удзельнікаў на тры роўныя групы на падставе суб'ектыўнай ацэнкі іх выкладчыкаў. Першая група складалася з найлепшых вучняў, другая з сярэдніх, а трэцяя з дрэнных.

Было ўстаноўлена, што менш дасведчаныя скрыпачы да 20 гадоў адпрацавалі агулам шэсць тысяч гадзін практыкі. Для добрых і найлепшых груп сярэдняя колькасць 11 тысяч гадзін. Большасць «найлепшых» скрыпачоў практыкаваліся радзей, чым «сярэднія» агулам на чвэрць. Гэта значыць, што для дасягнення лепшага выніку не абавязкова марнаваць плойму часу на трэніроўкі.

Новае даследаванне таксама мяркуе, што вы павінны двойчы падумаць, перш чым прысвяціць 10 тысяч гадзін (400+ дзён) свайго жыцця нейкай сферы - не гарантавана, што вы станеце лепшым у абранай вамі дысцыпліне, чым тыя, хто не надае шмат часу ўдасканаленню сваіх навыкаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках