29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін дзень Генадзя Фядыніча

1
Адзін дзень Генадзя Фядыніча
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Праваабаронцы знялі фільм пра лідара незалежнага празвязу РЭП.

Год таму, 24 жнiўня 2018 года суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд паводле крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафзвязу РЭП Ігара Комліка, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Абодвух прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса) і пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на 4 гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і забаронай займаць кіроўныя пасады на 5 гадоў.

Многія чамусьці мяркуюць, што абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, або «хатняя хімія» - лёгкае пакаранне.

«Мне кажуць «Ну ты ж не ў турме», але ж выходныя дні - гэта свайго кшталту турма. Чакаеш - хутчэй бы вечар і хутчэй бы панядзелак, каб выйсці на працу», - распавядае ў фільме прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.

Журналісты правялі адзін дзень разам з «хімікам» Фядынічам і пераканаліся, што вельмі няпроста быць закутым у сценах сваёй кватэры два доўгія выхадныя дні і назіраць праз акно, як дзе кіпіць жыццё. І так чатыры доўгія гады.

Генадзь Фядыніч распавядае аб абмежаваннях, накладзеных на яго судом і крымінальна-выканаўчай інспекцыяй, разважае пра тое, ці чакае ён амністыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках