20 красавiка 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Карпенка анансаваў з'яўленне нацыянальнага іспыту ў Беларусі

11
Міністр Карпенка анансаваў з'яўленне нацыянальнага іспыту ў Беларусі
ІГАР КАРПЕНКА

Што гэта азначае?

Міністэрства адукацыі разглядае магчымасць увядзення нацыянальнага іспыту, які сумясціць здачу некаторых школьных прадметаў з уступнымі іспытамі.

Пра гэта распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка пасля дакладу ў Лукашэнкі, піша «Звязда».

Аляксандр Лукашэнка анансаваў вялікую нараду ў пытаннях адукацыі, якая пройдзе ў лістападзе-снежні. Акрамя выніковай атэстацыі па выніках школы і ўвядзення нацыянальнага іспыту, распавёў Ігар Карпенка, на нарадзе будуць абмяркоўваць і катэгорыю вучняў, якую трэба прымаць у 10-я класы школ.

- Той, хто хоча пайсці ў профільны клас, павінен паказаць больш значны вынік. Але мы не выключаем і тое, што частка дзяцей будзе займацца на базавым узроўні. Для такіх дзяцей у нас арганізаваная прафесійная падрыхтоўка з прысваеннем кваліфікацыі і выдачай пасведчання. Сёлета ўжо 11-ы клас будзе працаваць паводле гэтай схемы, - падкрэсліў Ігар Карпенка.

Для школ распрацаваны пералік прадметаў, якія забаронена прыносіць ва ўстанову, аднак, са слоў міністра, гэта не значыць, што са школы робяць рэжымны аб'ект. Парадак могуць вызначыць у саміх установах. У прыклад міністр прывёў пастанову з выкарыстаннем гаджэтаў. У тыпавых планах унутранага распарадку ўстаноў адукацыі гаворыцца: на ўроках без дазволу настаўніка імі карыстацца нельга.

Раней у Міністэрстве адукацыі казалі, што нацыянальны іспыт можа з'явіцца ў краіне ўжо ў 2020-2021 годзе.

«Базай застанецца цэнтралізаванае тэставанне, а да яго яшчэ дадасца вусная ці пісьмовая частка выпрабавання», - так у Міністэрстве адукацыі абмалявалі яго форму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках