23 красавiка 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная Грамада»: Мы гатовыя бараніць краіну

4
«Народная Грамада»: Мы гатовыя бараніць краіну

Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ЦК "Народнай Грамады", прынятай у Менску 25 жніўня:

- Беларусь завялі ў пастку. Масква, без чыіх датацый рэжым Лукашэнкі не можа існаваць, патрабуе інкарпарацыі нашай краіны. Гора-дыктатар прымушаны весці перамовы пра здачу незалежнасці.

Для зацвярджэння ўмоў дзяржаўнай здрады і замацавання сваёй пажыццёвай улады ўжо над "беларускай аўтаноміяй" у складзе Расіі ён можа абвясціць рэферэндум. Альбо абыйсціся рашэннем толькі марыянеткавага “парламента”.

Патрыёты вымушаны рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны. "Народная Грамада" прапануе сваіх рэгіянальных і агульнанацыянальнага лідэраў барацьбы за свабоду і незалежнасць. Для іх публічнай прэзентацыі грамадству мы выкарыстаем некаторыя элементы “парламентскай кампаніі” рэжыма.

Але мы не будзем удзельнічаць у чарговай пастаноўцы абрыдлага спектакля з загадзя вядомым вынікам па сцэнару яго рэжысёра. Тым болей, надаваць сваім удзелам легітымнасць “парламенту”, які будзе зацвярджаць рашэнні пра дзяржаўную здраду.

Уладу – народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках