25 красавiка 2024, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць спадарожнікаў Юпітэра атрымалі імёны

1
Пяць спадарожнікаў Юпітэра атрымалі імёны
Выява: NASA/GODDARD SPACE FLIGHT CENTER SCIENTIFIC VISUALIZATION STUDIO

Усе яны названыя ў гонар дачок і ўнучак рымскага бога неба.

Астраномы падвялі вынікі конкурсу ў выбары найменняў для пяці адкрытых у апошнія гады спадарожнікаў Юпітэра. S/2017 J4 атрымаў імя Пандзія, S/2018 J1 - Эрса, S/2003 J5 - Эйрэна, S/2003 J15 - Філафрасіна, а S/2003 J3 - Еўфема. Імёны ўжо ўнесеныя ў базу звестак назваў астранамічных аб'ектаў, піша National Geographic.

Паводле правілаў Міжнароднага астранамічнага саюза права выбару назвы надаецца першаадкрывальнікам касмічных аб'ектаў, але не ва ўсіх выпадках ім карыстаюцца адразу пасля адкрыцця. Таксама неабходна прытрымлівацца рэкамендацый, якія звычайна загадваюць звязваць прапанаваныя імёны з міфамі пра бажаство, што дало назву планеце.

У ліпені 2018 года было выяўлена адразу 12 новых месяцаў Юпітэра, а іх агульная колькасць дасягнула 79. Пакуль целам не выдадзеныя спецыяльныя назвы, яны адзначаюцца стандартнымі навуковымі індэксамі, такімі як S/2018 J1, якія паказваюць на год адкрыцця і парадкавы нумар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках