25 красавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі плацяць беспрацоўным у суседніх з Беларуссю краінах

15
Колькі плацяць беспрацоўным у суседніх з Беларуссю краінах

У нашай краіне наогул існуе падатак на «дармаедства».

У чэрвені ўсяго ў двух рэгіёнах Беларусі дапамога ў беспрацоўі выявілася вышэйшай за 30 рублёў - у Гомельскай і Віцебскай абласцях. У Менску яна і зусім ледзь перавысіла 26 рублёў. Нагадаем, максімальная дапамога ў беспрацоўі ў нашай краіне складае 51 рубель. Tut.by паглядзеў, колькі складае дапамога ў беспрацоўі ў нашых суседзяў і як яе лічаць.

У Расеі з 1 студзеня гэтага года дапамогу ў беспрацоўі павысілі амаль удвая. Да гэтага яе сума не мянялася цягам дзесяці гадоў, з 2009 года. цяпер мінімальная сума дапамогі ў беспрацоўі складае 1500 расейскіх рублёў (47 беларускіх паводле курса Нацбанку на 26 жніўня), максімальная - 8000 (250,79 беларускага рубля). Для расейцаў перадпенсійнага ўзросту верхняя планка вышэйшая - 11 280 рублёў (354 рублёў). Канкрэтная сума дапамогі залежыць ад заробку на апошнім месцы працы. Акрамя таго, для паўночных рэгіёнаў дзейнічаюць павышаючыя каэфіцыенты. Напрыклад, у Якуціі, на Камчатцы і на Сахаліне падвышаючы каэфіцыент максімальны - 2. Гэта азначае, што там мінімальная сума дапамогі ўдвая большая і складае ўжо 3000 рублёў (94 беларускія рублі).

Дарэчы, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расеі ўжо прыняло пастанову аб тым, што налета гэтыя дапамогі застануцца без зменаў. У ліпені гэтага года дапамогу ў беспрацоўі ў Расеі атрымлівалі блізу 600 тысяч чалавек.

Ва Украіне сёлета мінімальная сума дапамогі ў беспрацоўі складае 610 (50 рублёў). Яе выплачваюць тым, чый страхавы стаж за апошні год складаў менш за шэсць месяцаў. Тым, чый страхавы стаж за апошні год быў большым за шэсць месяцаў, дапамогу разлічваюць у працэнтных суадносінах да іх сярэдняга заробку. Напрыклад, пры стажы, меншым за два гады, дапамога складзе 50% сярэдняга заробку, а пры стажы звыш дзесяці гадоў - 70%. Пры гэтым дапамога не можа быць меншай за мінімальную суму, устаноўленую для гэтай катэгорыі работнікаў, - 1630 грыўняў (134 рублі).

Максімальная дапамога ў беспрацоўі ў Літве павялічылася з 1 ліпеня гэтага года. Прыбаўка склала 7 еўраў. Цяпер максімальная сума дапамогі складае 734,64 еўра. Агулам жа дапамога ў беспрацоўі ў Літве складаецца з дзвюх частак - пастаяннай і зменнай. Пастаянная роўная 129,5 еўра, а зменная залежыць ад даходаў за апошнія 30 месяцаў. З першага да трэцяга месяца пераменная частка дапамогі складае 38,79% ад сярэдняга заробку канкрэтнага чалавека, з чацвёртага да шостага - 31,03%, з сёмага да дзявятага - 23,27%.

Гэта значыць максімальная дапамога ў беспрацоўі ў Літве амаль у 33 разы вышэйшая, чым у Беларусі.

У Латвіі дапамога ў беспрацоўі залежыць ад заробку чалавека і ад яго страхавога стажу. Пры стажы ад 1 да 9 гадоў дапамога складзе 50% ад сярэдняга заробку, пры стажы ад 10 да 19 гадоў - 55%, пры стажы ад 20 да 29 гадоў - 60% і пры стажы звыш 30 гадоў - 65%. Пры гэтым у першыя тры месяцы дапамогу будуць выплачваць цалкам, у наступныя тры месяцы - 75% ад прызначанай сумы, а ў апошнія тры месяцы - 50%.

У Польшчы дзейная сума дапамогі ў беспрацоўі была ўстаноўленая з 1 чэрвеня гэтага года. Наступным разам яе перагледзяць праз год. Цяпер тыя, у каго менш за 5 гадоў працоўнага стажу, у першыя 90 дзён будуць атрымліваць 689,12 злотых (360 рублёў), ад 5 да 20 гадоў стажу - 861,40 злотых (450 рублёў), звыш 20 гадоў стажу - 1 033, 68 злотых (540 рублёў). У агульнай суме дапамогу выплачваюць 12 месяцаў, але пасля першых трох яна памяншаецца.

Нагадаем, што ў нашай краіне наогул існуе закон аб «дармаедах». «Не занятыя ў эканоміцы беларусы» аплачваюць адпаведна са спецыяльным тарыфам паслугі ЖКГ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках