29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанцы збіраюць подпісы супраць будаўніцтва 10-й царквы ў горадзе

40
Аршанцы збіраюць подпісы супраць будаўніцтва 10-й царквы ў горадзе

Замест гэтага аршанцы прапануюць заняцца аднаўленнем былога базыльянскага манастыра, перададзенага праваслаўным.

У Воршы пачаўся збор подпісаў супраць будаўніцтва чарговай праваслаўнай царквы. Ініцыятары размясцілі свой зварот да Аршанскага райвыканкама на сайце petitions.by

Царкву плануецца пабудаваць у раёне Задняпроўя на вуліцы Язэпа Драздовіча. Як піша orsha.eu, гэта будзе ўжо пяты храм у гэтым раёне горада. А наогул на Воршу гэта будзе дзясятая праваслаўная царква.

Аўтары петыцыі мяркуюць, што ў горадзе дастаткова праваслаўных храмаў: «Наяўных праваслаўных храмаў у горадзе, на нашу думку, цалкам дастаткова для вернікаў. Нават падчас святочных службаў не ўсе аршанскія цэрквы добра запаўняюцца людзьмі. Такім чынам, новую царкву, якую плануецца пабудаваць у Воршы, уважаем, абсалютна не патрэбнай гораду».

Яны адзначаюць, што праваслаўная царква займаецца будаўніцтвам новага храма, але не аднаўляе былы базыльянскі манастыр у цэнтры горада. Гэты комплекс быў перададзены на баланс праваслаўнай царквы некалькі гадоў таму. На яго аднаўленне, са слоў царкоўнага кіраўніцтва, няма фінансаў.

Нядаўна супраць будаўніцтва чарговай царквы ў горадзе збіралі подпісы жыхары Салігорску.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках