25 красавiка 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы патрабуюць зрабіць сістэму BelToll больш справядлівай

7
Кіроўцы патрабуюць зрабіць сістэму BelToll больш справядлівай

Беларускія аўтамабілісты склалі петыцыю ў адрас Міністэрства транспарту і камунікацый.

Беларускія аўтамабілісты склалі петыцыю ў адрас Міністэрства транспарту і камунікацый, у якой прапануюць зрабіць сістэму аплаты па ўчастках платных дарог больш справядлівай, паведамляе av.by.

У прашэнні ўказана, што «цяпер праезд па значнай частцы беларускіх дарог з'яўляецца платным для аўтамабіляў масай больш за 3,5 т як для беларускіх транспартных сродкаў, так і для замежных. Разам з тым нацыянальныя перавозчыкі знаходзяцца ў няроўных умовах у параўнанні з замежнымі. У Расеі сістэмай спагнання платы за дарогі «Платон» прадугледжаная адтэрміноўка плацяжу для расейскіх перавозчыкаў. Аналагічныя магчымасці ў сваіх дзяржавах маюць нацыянальныя перавозчыкі Польшчы і іншых краін Еўропы. Акрамя таго, у многіх краінах пры аплаце за дарогі даецца льгота пасля выплаты транспартнага падатку (напрыклад, у Расеі), а ў Беларусі выплачваецца і збор за допуск да ўдзелу ў дарожным руху, і плата ў сістэме BelToll, то бок двайны падатак».

Як адзначаюць аўтары петыцыі, у Беларусі прадугледжаная «постаплата» за карыстанне платнымі дарогамі, «але па факце гэта толькі такая назва, бо без грашовых сродкаў на рахунку ў аператара сістэмы яна не працуе, гэта значыць фактычна карыстальнік усё роўна плаціць перадаплату». Таксама падкрэсліваецца, што неабходна скарэктаваць працу сістэмы BelToll, якая «аднабока арыентаваная на стварэнне зручнасці для яе аператара, у той час як увесь цяжар адказнасці за некарэктную працу сістэмы нясе перавозчык».

Прапановы паляпшэння работы сістэмы сфармуляваны наступным чынам:

1. Увесці рэальную сістэму постаплаты для беларускіх перавозчыкаў з аплатай збораў за праезд да 10 чысла наступнага за справаздачным месяцам.

2. Прадугледзець льготы пасля выплаты збору за допуск да ўдзелу ў дарожным руху пры аплаце за дарогі ў сістэме BelToll.

3. Абавязаць уладальніка/аператара сістэмы BelToll неадкладна ўкараніць сістэму экстранага апавяшчэння ўладальніка транспартнага сродку пра факт парушэння правіл для прыняцця адпаведных захадаў, а ў выпадку іх прыняцця не спаганяць плату ў павышанай суме. У наш час сістэма абвесткі робатам (у аўтаматычным рэжыме) з дапамогай тэлефоннага званка або СМС - гэта настолькі проста і танна, што ўсе аргументы супраць будуць сведчыць пра жаданне ўладальніка/аператара «Белтолл» фактычна незаконна ўзбагаціцца за кошт добрасумленных перавозчыкаў, выкарыстоўваючы для гэтага тэхнічныя недасканаласці сістэмы.

4. Знізіць плату ў павялічанай суме да 100 еўраў і не выкарыстоўваць спагнанне платы ў павялічанай суме ў дачыненні да добрасумленных карыстальнікаў BelToll (гэта значыць якія раней - на працягу апошніх 3 месяцаў - не мелі парушэнняў). Падняць плату ў павялічанай суме для «хранічных парушальнікаў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках