24 красавiка 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зафіксаваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя з 1991 года

1
У Польшчы зафіксаваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя з 1991 года

У ліпені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,2%.

Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы (GUS). Такім чынам, беспрацоўе ў Польшчы ў мінулым месяцы было самым нізкім з 1991 года, паведамляе «Радио Польша».

У параўнанні з чэрвенем узровень беспрацоўя знізіўся ў ліпені на 0,1%.

Як паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у цэнтрах занятасці, у ліпені склала 868,4 тысячы ў параўнанні з 877,1 тысяч чалавек у чэрвені 2019 года.

У пачатку жніўня Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі паведаміла, што, паводле адзнак ведамства, узровень беспрацоўя ў ліпені склаў 5,2%.

Паводле ацэнак аналітыкаў, апытаных бізнэс-аддзелам Польскага агенцтва друку (РАР), узровень беспрацоўя ў мінулым месяцы склаў 5,3%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках