28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў пікет супраць «закона пра адтэрміноўку»

5
У Менску прайшоў пікет супраць «закона пра адтэрміноўку»
УДЗЕЛЬНІК ПІКЕТА. ФОТА: ВОЛЬГА ВАСІЛЬЕВА/BELSAT.EU

Пікет прайшоў у Кіеўскім скверы.

26 жніўня ў сталічным Кіеўскім скверы прайшоў новы пікет супраць змены закона пра адтэрміноўку ад вайсковай службы.

Пікет быў заяўлены на дзесяць чалавек, але фактычна ў ім удзельнічаў толькі адзін хлопец узросту навабранца. Ён трымаў у руках плакат пра важнасць навучання ў магістратуры, паведамляе «Белсат».

Адзіночных пікет у Менску. ФОТА: ВОЛЬГА ВАСІЛЬЕВА/BELSAT.EU

Таксама падчас пікету да яго падышлі некалькі маладых людзей, якія падпісалі петыцыю супраць змен у законе.

«Закон тычыцца непасрэдна мяне, таму што я цяпер вучуся ў магістратуры, а на наступны год планаваў паступаць у аспірантуру», - адзначыў адзіны ўдзельнік пікету.

УДЗЕЛЬНІК ПІКЕТА. ФОТА: ВОЛЬГА ВАСІЛЬЕВА/BELSAT.EU

За паслугі хуткай і міліцыі, якія стаялі побач, хлопец заплаціць блізу 100 рублёў. Менавіта столькі каштуе 15 хвілін пікету.

Акцыі праходзяць у рамках кампаніі «Вучоба важней». Іх удзельнікі выступаюць за тое, каб выдавалася адтэрміноўка на кожную прыступку адукацыі. Такім чынам яны хочуць захаваць бесперапыннасць адукацыі.

ЛЮДЗІ ПАДПІСВАЮЦЬ ПЕТЫЦЫЮ. ФОТА: ВОЛЬГА ВАСІЛЬЕВА/BELSAT.EU
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках