24 красавiка 2024, Серада, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўторак у Беларусі будзе +29

У аўторак у Беларусі будзе +29

Ападкі не прагназуюцца.

27 жніўня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон - захаваецца цёплае надвор'е. А ў сераду і чацвер умовы надвор'я будуць залежаць ад прахалоднага антыцыклону над цэнтрам Расеі, перыферыя якога закране і нашу краіну. Толькі на паўднёвым захадзе захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас з Заходняй Украіны, інфармуе Белгідрамет.

27 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Уначы прагназуецца 11-16 са знакам «плюс», месцамі - 8-10 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 вышэй за нуль.

28 жніўня ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе усходняй чвэрці ад слабога да ўмеранага. Уначы чакаецца ад 8 на паўночным усходзе да +16 на паўднёвым захадзе. Удзень прагназуюць 20-27 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе - да 28-30 цяпла.

29 жніўня будзе без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 5-12 цяпла, па захадзе - да 16 са знакам «плюс». Удзень прагназуецца +20... +27, на паўднёвым захадзе - да 29 вышэй за нуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках