23 красавiка 2024, aўторак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік

Менскі метрапалітэн перайшоў на зімовы графік

Інтэрвал паміж цягнікамі цяпер меншы.

Чаму ў канцы жніўня метрапалітэн пераходзіць на зімовы графік? Справа ў тым, што летнім раскладам сёлета цягнікі хадзілі з 1 ліпеня да 26 жніўня, у астатні час - па зімовым.

Згодна з летнім графікам на Маскоўскай лініі інтэрвал руху ў ранішні і вячэрні час розруху складае 2,5 хвіліны, а на Аўтазаводскай лініі - 3 хвіліны. З 26 жніўня цягнікі будуць хадзіць згодна з зімовым графікам: з інтэрвалам 2 хвіліны час розруху на абедзвюх лініях.

- Летні рэжым працы метро звязаны, у першую чаргу, з масавымі адпачынкамі, дачным сезонам, канікуламі ў розных навучальных установах і некаторымі іншымі фактарамі, - тлумачаць у метрапалітэне. - Штодзённы пасажырапаток у метро ў чэрвені і ліпені ў параўнанні з маем і красавіком гэтага года скараціўся ў сярэднім на 100 - 120 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках