20 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік: Разумны сэнс падказваў, што ў «БелДжы» перспектыў няма

41
Прадпрымальнік: Разумны сэнс падказваў, што ў «БелДжы» перспектыў няма
ФОТА: TUT.BY

Нават з растэрміноўкай і аднаадсоткавым крэдытам беларусы не купляюць «Джылі».

У чарговай перадачы на «Прымусе» былі агучаны афіцыйныя лічбы, паводле якіх за студзень - чэрвень 2019 года беларусы завезлі з Расеі амаль 37 тысяч легкавікоў. Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у грашовым эквіваленце склаў $561,9 млн, павялічыўшыся на 12,8%, піша «Салiдарнасць».

І гэта з дзейным заводам «БелДжы» ў Барысаўскім раёне - за паўгода ў Менскай вобласці вырабілі ўсяго 8,3 тысяч легкавікоў.

Кіраўнік кіроўнай кампаніі «Проста» і прадпрымальнік з 25-гадовым досведам Аляксандр Малашка лічбам не здзівіўся. Ён нагадаў, што на «БелДжы» збіраліся выпускаць блізу 60 тысяч аўто за год і прадаваць іх у Расею.

- На жаль, у нас нічога не мяняецца. Хоць здаровы сэнс падказваў, што ў Расеі цяпер ёсць зборкі практычна ўсіх брэндаў. І якасць зборкі паволі расце. Навошта тады пакупнікам кітайскае? Нашы спрабуюць браць фінансавым складнікам - растэрміноўкай і аднаадсоткавым крэдытам. Але нават пры гэтым купіць аўто ў Расеі танней, - сказаў Аляксандр Малашка.

У сувязі з гэтым прадпрымальнік нагадаў пра заяву беларускіх уладаў аб тым, што трэба засяродзіцца на буйных прадпрыемствах, якіх у краіне, умоўна кажучы, блізу 400.

- Я б для пачатку проста правёў аўдыт рэсурсаў. Склаў табліцу ў Excel з пэўнымі параметрамі. На сваіх семінарах я распавядаю: ёсць прадпрыемствы, якія працуюць на 5 балаў, на 4, на 3, на 2 і на 1 баль. На якіх трэба засяроджвацца? Большасць, як правіла, адказвае: на тых, якія працуюць на 1 і 2, у іх трэба ўкідваць рэсурсы, - распавёў Малашка. – Напраўду трэба пашыраць апору ў сябе пад нагамі.

Там, дзе працуюць на 5, - няхай працуюць, не трэба перашкаджаць. Там, дзе працуюць на 3, трэба паспрабаваць зрабіць так, каб працавалі на 4. Там, дзе на 4, - каб на 5. А тыя, што працуюць на двойку і адзінку, магчыма варта і закрыць.

Пытанне ў тым, што трэба пісьменна кіраваць гэтымі актывамі. Але часцей за ўсё ў нас так: мала таго, што прадпрыемства дрэнна працуе, нам кажуць: «А давайце яшчэ пабудуем адзін завод». Навошта? «У нас ёсць 10 мільёнаў даляраў, мы не ведаем, на што выдаткаваць».

Пры гэтым нават не могуць прыдумаць сучаснае прадпрыемства, а капіююць стары завод! У нас няма прадпрыемстваў, якія могуць спрацаваць на перспектыву.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках